Навагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру

Напярэдадні навагодніх святаў этнограф Ларыса Мятлеўская ўспамінае, якімі прыкметамі карысталіся нашы продкі, каб будучы год быў удалы, і вучыць гатаваць смачныя мясныя стравы для святочнага стала.
Sputnik
У народзе было прынята любую важную справу, якую рабілі ўпершыню, абстаўляць з асаблівай урачыстасцю – і Новы год не выключэнне. У мінулым пераднавагоднія клопаты па сутнасці былі такімі ж, як і цяпер, толькі абстаўлена ўсё было іначай, ды і сам Новы год святкавалі не 1 студзеня, а на два тыдні пазней, на Васілле, і называлі свята Багатай куццёй або Шчадрацом.
Рыбныя стравы для святочнага стала і на кожны дзень - старажытныя рэцэпты
Асабліва важны першы дзень Новага года. Нашы продкі верылі: як пачнеш год, такім ён і будзе. З гэтай нагоды ў народзе існаваў цэлы шэраг навагодніх прыкмет, у якіх праглядае мудрасць і вынаходлівасць нашых продкаў. Вядома, з цягам часу многія з традыцыйных звычаяў забыліся, зніклі, а некаторыя наадварот адрадзіліся зноў.

Навагоднія прыкметы

З чым заспеў чалавека Новы год – з тым ён застанецца да яго канца. Любыя навагоднія лішкі і нястачы, спакой і спрэчкі ды іншае паказваюць на тое, што чакае чалавека напрацягу года.
Каб быць паспяховым, энергічным у справах.
Прыгажосць і здароўе.
Каб не зблудзіць у лесе.
Паляванне.
Каб не быць абрабаваным.
Кухня.
П'янства.

Найвялікшы клопат гаспадыні – святочная вячэра

Кавалак мяса - самая пажыўная, а таму і самая важная частка вячэры. Гатуючы мяса, трэба зыходзіць з таго, для чаго яно прызначана: на суп, соус, у якасці асноўнай стравы або як яе складнік. У ХІХ ст. кухары лічылі, што хоць адваранае мяса і мала цэніцца як страва, найбольшую частку сокаў і карысных рэчываў працягвае захоўваць у сабе, таму з'яўляецца пажыўнай і карыснай ежай.
Выбіраючы мяса, бабулі вучылі:
Каб смажаніна была сакавітая, яе трэба часта паліваць, але не тлушчам, а гарачай вадой. Напрыканцы запякання смажаніну паліваюць сокам, які сабраўся за час запякання на блясе.
Біткі ў смятане
1 кг мяса ялавічыны (сцягняк), 2-3 яйкі, 2 цыбуліны, соль і перац па смаку, 1 французская булка (багет), 1 ст лыжка масла, 1 шклянка смятаны, 100 г цёртых сухароў і 100 г цвёрдага сыру, бульбы колькі спатрэбіцца.
Мяса дробна пасекчы або прапусціць праз мясарубку, змяшаць з вымачанай і адціснутай булкай, печанай цыбуляй і яйкамі, пасаліць, паперчыць і зрабіць з гэтага акруглыя біткі. Затым абсыпаць іх мукой і хутка абсмажыць іх на патэльні. Калі падрумяняцца, выкласці іх на талерцы, пасыпаць сухарамі і сырам, заліць смятанай і паставіць у печ або духоўку на 10-20 хв.
Перад тым, як паставіць талерку ў печ, можна абкласці біткі адваранай бульбай.
Шакаладныя, малінавыя, міндальныя - старажытныя рэцэпты пернікаў
Свіное філе з соусам з павідла
2 кг філе, 2-3 ст. лыжкі цёртых сухароў, соль, 1 ст. лыжка масла, 1 ст. лыжка павідла, 1 шклянка булёну, 2-3 кавалкі цукру, гваздзікі і скуркі лімона, 2-3 лыжкі сухога віна.
Філе нарэзаць кавалкамі, зварыць у салёнай вадзе, крыху астудзіць,абсыпаць цёртай на буйную тарку булкай і запячы да залацістай скарынкі на вышмараванай маслам блясе. Вялікую лыжку слівавага або вішнёвага павідла развесці булёнам ці вадой, дадаць пару кавалачкаў цукру, трохі карыцы, гваздзікі і цэдры лімона, пару лыжак віна або агрэставага соку, закіпяціць і заліць гэтым зарумяненае філе.