Беларускія прыказкі і прымаўкі – сапраўдная скарбонка на ўсе выпадкі жыцця. Вядома шмат літаратурных персанажаў, з якіх прымаўкі сыпаліся літаральна праз кожныя некалькі словаў.
Частка прыказак агульная ва ўсіх славянскіх народаў, але ёсць і адметныя толькі для нашай тэрыторыі. Дарэчы, вельмі часта прыказкі трапляюць у мову з літаратурных твораў, і чалавек нават не здагадваецца, што цытуе пэўнага аўтара. Але часцей за ўсё самі пісьменнікі карыстаюцца скарбонкай трапных выразаў, якая склалася цягам стагоддзяў у беларускага народа.
Прайдзіце тэст Sputnik, каб даведацца, ці добра ведаеце беларускія прымаўкі і прыказкі.