Фота

Бяз'ядзерныя Каляды: як ператварыць АЭС у кірмаш

Sputnik

COVID скраў Каляды? Як гарады свету рыхтуюцца да святаў
У нямецкім Калкары, амаль на мяжы з Нідэрландамі, градзірня электрастанцыі заззяла яркімі агнямі - тут адкрыўся калядны кірмаш. Госці могуць праехаць на машыне 2,5 кіламетра міма упрыгожанай і асветленай зімовай "Краіны цудаў" з 300 елкамі і штучным снегам на шырокай тэрыторыі недабудаванай АЭС.

АЭС у горадзе Калькары пачалі будаваць яшчэ ў 1972 годзе, але сустрэлі жорсткае супраціўленне мясцовых жыхароў. Будаўніцтва суправаджалася мітынгамі і дэманстрацыямі. Праз некалькі гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС электрастанцыю, якая была ўжо практычна гатовая, закансервавалі. І неўзабаве яна ператварылася ў "Краіну цудаў".

Парк Wunderland Kalkar займае плошчу ў 546 тысяч квадратных метраў. Тут знаходзяцца каля 40 розных атракцыёнаў: амерыканскія горкі, кола агляду, каруселі, а таксама чатыры кіназалы, некалькі тэнісных кортаў, фітнес-цэнтр і музей. Унутры градзірні ўсталяваная дзіцячая карусель, а на яе знешняй сцяне - пляцоўка для скалалажання.

1 / 10
Калядны кірмаш пачаў працаваць на былой атамнай электрастанцыі ў Калькары, Германія.
2 / 10
У самым незвычайным парку ўнутры градзірні ўсталяваная дзіцячая карусель, а на яе знешняй сцяне - пляцоўка для скалалажання.
3 / 10
Тут знаходзяцца каля 40 розных атракцыёнаў: амерыканскія горкі, кола агляду, каруселі, а таксама чатыры кіназалы, некалькі тэнісных кортаў, фітнес-цэнтр і музей.
4 / 10
Парк Wunderland Kalkar займае плошчу ў 546 тысяч квадратных метраў.
5 / 10
Градзірня электрастранцыі заззяла яркімі агнямі - тут адкрыўся калядны кірмаш.
6 / 10
Госці могуць праехаць на машыне 2,5 кіламетра міма упрыгожанай і асветленай зімовай "Краіны цудаў".
7 / 10
На Каляды шырокую тэрыторыю недабудаванай АЭС ўпрыгожылі 300 елкамі і штучным снегам.
8 / 10
Санта-Клаўс сустракае гасцей.
9 / 10
Калядная кірмашовая батлейка на былой атамнай электрастанцыі.
10 / 10
АЭС у горадзе Калькары пачалі будаваць яшчэ ў 1972 годзе, але праз некалькі гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС закансервавалі і неўзабаве ператварылі ў "Краіну цудаў".