Лукашэнка: уся Беларусь будзе забяспечана вакцынай ад COVID-19

Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў сёння нараду па пытаннях распрацоўкі супрацьвірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын.
Sputnik

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі пачнецца ў студзені
МІНСК, 22 сне - Sputnik. Беларусь будзе забяспечана вакцынай ад COVID-19, і кожны жыхар краіны будзе мець да яе доступ, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, цяпер увесь свет засяроджаны на адной праблеме - ліквідацыі ўспышкі пандэміі каронавіруса. Лукашэнка прапаноўвае масава вакцынаваць насельніцтва, каб выпрацаваць калектыўны імунітэт і супрацьстаяць хваробе.

"Па-за залежнасці ад таго, ці выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны ці не, хачу, каб грамадства ведала: краіна будзе забяспечана вакцынай, і кожны жадаючы зможа мець да яе свабодны доступ", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Гонка вакцын

Лукашэнка сказаў, што цяпер у "гонцы вакцын" удзельнічаюць амаль усе краіны, распрацоўваецца каля 200 патэнцыйных прэпаратаў. Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, пытанне здароўя людзей і мноства жыццяў "пераходзіць у асабліва камерцыйную плоскасць".

А краіны, у якіх ёсць неабходны навуковы і вытворчы патэнцыял, у пытанні стварэння і вырабу вакцын у першую чаргу ўлічваюць свае патрэбы і палітычныя прыярытэты, лічыць прэзідэнт.

Два шляхі масавай вакцынацыі

Паводле слоў Лукашэнкі, каб правесці маштабную вакцынацыю ў Беларусі ад "кавіда", можна пайсці двума шляхамі. Першы - распрацоўка ўласных вакцын. Прэзідэнт падкрэсліў, што напрацоўкі і навукоўцы ёсць, але гэтым трэба займацца. "На што выйдзем, я вас хачу сёння паслухаць, каб дарма не марнаваць грошы. Таму ўласнымі беларускімі вакцынамі займацца будзем", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка агучыў кошт стварэння беларускай вакцыны ад COVID

Для Беларусі вытворчасць імуналагічных прэпаратаў такога ўзроўню - абсалютна новая задача. Лукашэнка адзначыў: "На вырашэнне гэтай задачы ўжо накіраваныя вядучыя супрацоўнікі і навукоўцы ў сферах вірусалогіі, імуналогіі, генетыкі, клетачнай інжынерыі".

Пакуль адпрацоўваюцца магчымыя тэхналогіі атрымання прататыпа вакцыны, вывучаецца мноства аспектаў. У тым ліку - дынаміка стану імунітэту ў пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каронавірусам, аспекты захавання імуннага адказу арганізма.

На думку прэзідэнта, гэта дапаможа выбраць асноўную "мішэнь" для стварэння беларускай вакцыны. Таксама ідзе пошук пастаўшчыкоў для закупкі абсталявання, адпрацоўваецца тэхналагічны працэс.

Другі шлях масавай вакцынацыі - лакалізацыя вытворчасці замежных распрацовак. Лукашэнка спытаў, якія ўжо вывучаныя і прапрацаваныя абставіны - тэрміны, аб'ёмы, крыніцы фінансавання і перспектыўныя магчымасці, а таксама на якім этапе сумесны праект холдынгу "Белфармпрам" і расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра імя Гамалеі.

Лукашэнка заявіў, што першымі вакцыны ад COVID-19 атрымаюць найбольш неабароненыя слаі насельніцтва: пажылыя людзі, медыкі, настаўнікі, гандлёвыя работнікі. Паводле яго слоў, для гэтых мэтаў "сродкі заўсёды знойдуць", таму як абавязаныя "гэта зрабіць".

Ва ўсіх краінах свету з-за пандэміі каронавіруса прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры, і Беларусь не стала выключэннем. Тым не менш, у рэспубліцы з распаўсюджваннем COVID-19 змагаюцца "спакойна, як мае быць, захаваўшы сістэму аховы здароўя", лічыць Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што сусветная супольнасць і міжнародныя арганізацыі пакуль не могуць прапанаваць дзейсных інструментаў аднаўлення справядлівасці і чалавечнасці ў пытанні доступу насельніцтва да вакцын.

"Пры неспрыяльным развіцці падзей мяжы ўміг зачыняюцца, вываз біятэхналагічнай прадукцыі, вырабаў медыцынскага прызначэння і спецыяльнага абсталявання блакуецца", - дадаў ён.

Беларусь і "Спутник V"

Беларусь стала першай замежнай краінай, у якой стартавалі клінічныя даследаванні расійскай вакцыны ад COVID-19 "Спутник V". Зараз жа вакцына будзе прымяняцца не толькі ў рамках клінічных выпрабаванняў, але і масава - для вакцынацыі. Яна пачнецца ўжо ў студзені. Таксама "Спутник V" выдалі рэгістрацыйнае пасведчанне ў рэспубліцы, на першым этапе плануецца прышчапіць 200 тысяч чалавек, а далей ахоп дасягне 2 мільёнаў.