Плюс 1858 чалавек за суткі: Мінздароўя апублікавала статыстыку па COVID-19

Усяго ад пачатку пандэміі, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравана больш за 177 тысяч хворых на каронавірусную інфекцыю.
Sputnik

МІНСК, 22 сне - Sputnik. У Беларусі за суткі выяўлена 1858 пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.

Лукашэнка: уся Беларусь будзе забяспечана вакцынай ад COVID-19

Усяго ад пачатку пандэміі зарэгістравана больш за 177 тысяч хворых на каронавірусную інфекцыю. Паправіліся амаль 155 тысячаў чалавек, у іх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За мінулыя суткі памерла 8 пацыентаў з "кавідам". Усяго ж ад пачатку пандэміі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй памерлі 1341 чалавек.

Усяго ў рэспубліцы праведзена 3 мільёны 803 тысячы тэстаў, у тым ліку за мінулыя суткі - 8306 тэстаў.

Вакцынацыя і COVID-19

У панядзелак стала вядома, што ў Беларусі зарэгістраваная расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V". Вакцынацыю ў краіне плануецца пачаць са студзеня наступнага года. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што рэспубліка будзе забяспечана вакцынай ад COVID-19, і кожны жыхар краіны будзе мець да яе доступ. Беларускі лідар прапанаваў масава вакцынаваць насельніцтва, каб выпрацаваць калектыўны імунітэт і супрацьстаяць хваробе.

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч сёння падкрэсліў: вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёнаў беларусаў, пры гэтым імунізацыя не будзе насіць татальны характар.