Мінск разлічвае 24 снежня падпісаць кантракт на пастаўку газу

Чарговы раўнд перамоваў адбудзецца заўтра: беларускі пасол Уладзімір Сямашка адправіцца на сустрэчу з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам.
Sputnik

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Мінск разлічвае ў чацвер, 24 снежня, падпісаць кантракт з расійскай карпарацыяй "Газпрам" на пастаўку газу, заявіў пасол Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка.

Пасол РФ не выключае спрэчак гаспадарчых суб'ектаў з Беларуссю ў будучыні

Дзейнае пагадненне, па якім Беларусь закупляе ў Расіі газ за 127 долараў за тысячу "кубоў", заканчваецца 31 снежня. Перамовы аб новым кантракце пачаліся ў лістападзе, калі Мінск пагасіў запазычанасць перад Масквой у памеры 300 мільёнаў долараў. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў кастрычніку заяўляў, што рэспубліка разлічвае на прывабны кошт на расійскі газ ў 2021 годзе.

"Мы ў рабочых перамовах. Заўтра ў чарговы раз, хацелася б спадзявацца, што ў апошні раз у гэтым годзе, каб мы заўтра падпісалі дакумент", - паведаміў Сямашка, які знаходзіцца з рабочым візітам у Валгаградзе. Словы пасла прыводзіць РІА "Новости".

Сямашка не раскрыў дэталі перамоваў датычна кошту блакітнага паліва.

Раней прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў кастрычніку заяўляў, што рэспубліка разлічвае на прывабную цану на расійскі газ ў 2021 годзе.