Некаторым грамадзянам Беларусі стане прасцей атрымаць ВНЖ Украіны

Працэдура атрымання віду на жыхарства ў краіне-суседцы для некаторых беларусаў будзе значна спрошчана і зойме менш часу.
Sputnik

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Спецыялісты, якія працуюць у IT, змогуць атрымаць від на жыхарства ва Украіне ў больш кароткія тэрміны, адпаведнае рашэнне сёння прыняў кабінет міністраў краіны. Пасяджэнне транслявалася ў анлайн-рэжыме.

IT-міграцыя? Кіеў заявіў аб маштабным рэлакейце беларускіх айцішнікаў

Рашэнне Кабміна Украіны распаўсюдзіцца таксама на членаў сем'яў IT-спецыялістаў. У кастрычніку гэтага года прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб спрашчэнні міграцыйных працэдур для айцішнікаў. Згодна з дакументам, спецыялісты могуць знаходзіцца ва Украіне да 180 дзён.

Дакумент, ухвалены кабмінам, вызначае скарочаныя тэрміны атрымання віду на жыхарства для грамадзянаў Беларусі, "якія з'яўляюцца прадпрымальнікамі, высокакваліфікаванымі спецыялістамі, у прыватнасці, спецыялістамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інавацый" і членаў іх сем'яў.

У дакуменце падкрэсліваецца, што такія меры прыняты для людзей, "іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны". Атрымаць неабходныя дакументы яны змогуць на працягу трох дзён.

Чытайце таксама: