Фота

Снег перад Калядамі: у Мінск прыйшла зіма

На радасць дзецям да пачатку зімовых канікул у Мінску выпаў снег. Праўда, ці доўга ён праляжыць на вуліцах сталіцы, невядома - у бліжэйшыя дні захаваецца плюсавая тэмпература.
Sputnik
Раніцай мінчане прачнуліся ў чыстым і пасвятлелым горадзе: вуліцы і дарогі замяло снегам. Не губляючы часу дарма - бо ў нашым клімаце зіму можна папросту ўпусціць - адправіліся ў паркі на шпацыр, гуляць у снежкі і ляпіць снегавіка.
Незадаволенасць свежы снег выклікаў, бадай, толькі ў кіроўцаў: шматкі снегу ператварылі праезную частку ў слізкую кашу.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што адбывалася сёння на вуліцах беларускай сталіцы.
1 / 13
Вуліцы Мінска зімой.
2 / 13
Уборка снегу на вуліцах Мінска.
3 / 13
Веласіпедыст на праспекце Незалежнасці.
4 / 13
Як і прагназавалі сіноптыкі, Беларусь гэтай ноччу замяло.
5 / 13
Не губляючы часу дарма - бо ў нашым клімаце зіму можна папросту ўпусціць - адправіліся ў паркі на шпацыр.
6 / 13
Сабака пароды камандор цешыцца снегу.
7 / 13
Незадаволенасць свежы снег выклікаў, бадай, толькі ў кіроўцаў: шматкі снегу ператварылі праезную частку ў слізкую кашу.
8 / 13
Заснежаная аўтадарога ў Мінску.
9 / 13
Вось такі снегавік з'явіўся сёння ў парку Горкага.
10 / 13
Дзеці гуляюць у снежкі.
11 / 13
Снег выпаў як раз да пачатку зімовых канікул.
12 / 13
Мінчане адправіліся ў парк цэлымі сем'ямі.
13 / 13
Ападкі чакаюцца і сёння, 24 снежня.