Відэа

Як выглядае галоўная елка Расіі на Саборнай плошчы - відэа

Сімвал Новага 2021 года ўсталявалі ў цэнтры расійскай сталіцы. Глядзіце на відэа, як выглядае галоўная елка Расіі.
Sputnik

Елку ўсталявалі на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля, ўбранне вырашылі зрабіць па матывах рускай народнай казкі "Марозка".

"Нам у гэтым годзе вельмі пашанцавала, таму што тое, што знайшлі нашы калегі разам з ляснічымі Маскоўскай вобласці, на мой погляд перасягнула ўсе чаканні", - распавяла прэс-сакратар Упраўлення справамі прэзідэнта Алена Крылова.

Яна ўдакладніла, што ўзрост ссечанай елкі - 96 гадоў, вышыня - 25 метраў, у ніжняй частцы размах галін - прыкладна 10 метраў.

Каляровую гаму ўпрыгажэнняў падбіралі ў адпаведнасці з традыцыйнай афарбоўкай храмаў - гэта пераважна залатыя, сярэбраныя і белыя адценні. На навагодняй елцы - больш за тысячу цацак, многія з якіх былі зроблены ўручную, а таксама больш двух кіламетраў гірляндаў.