У апошні дзень года ў Беларусі захварэлі на каронавірус 1923 чалавекі

Выпісаныя за суткі 3246 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам COVID-19, усяго ж па краіне за ўвесь час ачунялі 175 147 чалавек.
Sputnik

МІНСК 31, сне – Sputnik. У Беларусі за апошнія 24 гадзіны зарэгістравана 1923 чалавекі з пацверджаным COVID-19, паведамляе апошняя статыстыка Міністэрства аховы здароўя ў гэтым годзе.

Пратэсты, выбары, кавід – галоўныя падзеі жудаснага 2020-га ў фотаздымках

Усяго з моманту пачатку пандэміі ў Беларусі налічваецца 194 284 выпадкі пацверджаных тэстаў на каронавірус.

Выпісаныя за суткі 3246 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам "COVID-19", усяго ж па краіне за ўвесь час ачунялі 175 147 чалавек.

Колькасць ахвяр каронавіруса павялічылася на 10: зараз іх агульная колькасць дасягнула 1424.

Усяго за час пандэміі ў краіне правялі 3 988 420 тэстаў, з іх 26 102 - за апошнія 24 гадзіны.

Нагадаем, 29 снежня ў Беларусі стартавала масавая вакцынацыя расійскай вакцынай "Спутник V", якую Міністэрства аховы здароўя краіны раней анансавала на студзень. У першых шэрагах прышчэпку робяць тым, хто часцей за ўсё кантактуе з людзьмі і знаходзіцца ў зоне рызыкі. У прыватнасці, першымі прышчэпленымі беларусамі сталі сямёра супрацоўнікаў 5-й гарадской клінічнай паліклінікі.

Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, першапачаткова вакцынай ад каронавіруса прышчэпяць 200 тысяч беларусаў, усяго ахоп першай кампаніі вакцынацыі складзе 1,2 мільёна грамадзян. Усё залежыць ад таго, наколькі гэта будзе запатрабавана ў насельніцтва, дадаў міністр.

Чытайце таксама: