Калі вы стаміліся ад "Адзін дома": лепшыя навагоднія фільмы на мове

Не ведаеце, як бавіць час у першы выхадны новага года, калі на вуліцы нямы ні сняжынкі? Sputnik прапануе падборку нясумнага кіно, агучанага на беларускай мове.
Sputnik

Што можа быць лепей, чым схавацца пад цёплай і пушыстай коўдрай з кубкам какавы або гарбаты пад любімы фільм? Sputnik сабраў некалькі зімовых стужак, якія прыйдуцца да спадобы і дзецям, і дарослым.

Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб

У чароўным каралеўстве Нарнія наступіла вечная зіма, якую наслала злая вядзьмарка. Чацвёра дзяцей з нашага міру, у адпаведнасці са старажытным прароцтвам, здольныя палажыць канец марозам і перамагчы варожае воінства. Гісторыя пра сяброўства і здраду, веру ў цуд і адвагу не пакіне абыякавымі ні малых, ні іх бацькоў.

Гісторыя Раства

Біблейская гісторыя ажывае ў стужцы Кэтрын Гардуік. Фільм пачынаецца досыць крывава – з забойства немаўлят па загадзе цара Ірада. Далей падзеі вяртаюцца на год назад – да Дабравешчання і нараджэння Ісуса Хрыста. Стужка распавядае пра лёс Марыі і Іосіфа, пакланенне валхвоў і ўцёкі бацькоў Збаўцы ў Егіпет. У фільме ўздымаюцца філасофскія і рэлігійныя пытанні і падзеі ў першую чаргу нагадваюць аб чалавечай годнасці, сумленні і стойкасці перад цяжкімі іспытамі.

Аднойчы ў Токіа

Трэйлер на рускай мове

Аніміраваная стужка распавядае гісторыю трох беспрытульнікаў, якія напярэдадні Раства раптоўна знаходзяць на вуліцы кінутае немаўля. Аб'яднаўшыся ў спробах знайсці бацькоў дзяўчынкі, яны і не ведаюць, што знаходзяцца на шляху іншага важнага пошуку – пошуку саміх сабе.

Балта

Трэйлер на рускай мове

Зімовы мультфільм пра сапраўднае цуда – які, дарэчы, заснаваны на рэальных падзеях. У Алясцы здарылася эпідэмія дыфтэрыі, і прывезці лекі можна толькі на сабачай запрэжцы. Але ў завіруху запрэжка збіваецца са шляху і дзецям дапамагчы вырашае Балта, якога не любяць у пасёлку за тое, што ён на палову воўк.

Падынгтан

Добрая і мілая стужка пра мядзведзяня Падынгтана не распавядае пра Каляды і Новы год, але таксама вяртае веру ў цуд. Лёгкі англійскі гумар, з якім падаецца гісторыя мядзведзяня, якое прыехала ў Лондан у пошуках сям'і, суседствуе з глыбокім філасофскім сэнсам, сямейнымі каштоўнасцямі і пошукамі сябе.