Упершыню за 150 гадоў у дзікай прыродзе ў Аргентыне нарадзіліся чырвоныя ара. А ў Маскоўскім заапарку з'явілася чароўнае дзіцяня альпакі - яго назвалі Вітамінам!
Аўстралійская каала Мэдзі абдымалася з наглядчыцай заапарка, а дайвер у Японскім моры пасябраваў з бялугай.
У Беларусі таксама здарылася кранальная гісторыя сяброўства чалавека з жывой прыродай. Жыхар Гродзенскай вобласці выратаваў бусляня, ад якога адмовіліся бацькі. Нават калі бусел навучыўся лётаць, далёка ад сваёй новага хаты не ляціць - заходзіць у двор чалавека, каб паласавацца пачастункам, які яго заўсёды тут чакае.
А вы думалі, ў 2020-ым годзе не было добрых навін! Глядзіце на відэа, хто нас замілоўваў у гэтым годзе.