Абмеркавалі шырокі спектр супрацоўніцтва: Мядзведзеў патэлефанаваў Лукашэнку

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў сазваніўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Sputnik

МІНСК, 4 сту – Sputnik. Абмеркавалі "шырокі спектр актуальных пытанняў" беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама сусветныя падзеі.

"У што б там ні стала захаваць суверэнітэт": Лукашэнка аб планах на 2021-ы

Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідэра.

Абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і міжнародны парадак дня. Таксама Лукашэнка і Мядзведзеў павіншавалі адзін аднаго з навагоднімі і каляднымі святамі.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін адным з першых павіншаваў Лукашэнку з Новым годам. Прэзідэнт РФ выказаў надзею, што супрацоўніцтва паміж краінамі будзе развівацца, і падкрэсліў, што сумесная праца дазволіла абодвум дзяржавам шмат дасягнуць нават у няпросты 2020 год.

Адным з яркіх прыкладаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў 2020 годзе сталі спачатку выпрабаванні, а пасля - пачатак масавай вакцынацыі ад каронавіруса расійскім прэпаратам "Спутник V".

21 снежня Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла аб рэгістрацыі ў краіне расійскай вакцыны, такім чынам Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала ў сябе прэпарат. 29 снежня стартавала масавая вакцынацыя у Беларусі.

Чытайце таксама: