Колькасць хворых расце: Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па COVID-19

Колькасць ахвяр за суткі павялічылася на дзевяць чалавек. Агульная колькасць за ўвесь час пандэміі дасягнула 1480.
Sputnik

МІНСК, 6 сту – Sputnik. За апошнія 24 гадзіны ў Беларусі было зарэгiстравана 1 855 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Усяго ад пачатку пандэміі ў краіне адзначана 204 958 пацыентаў з пацверджаным COVID-19.

Пасол РФ: у лютым-сакавіку расійскую вакцыну пачнуць вырабляць у Беларусі

За суткі былі выпісаныя 1820 чалавек, усяго ж у Беларусі налічваецца 186 394 пацыента, ачунялых пасля пастаноўкі дыягназу "каронавірус".

Колькасць ахвяр за суткі павялічылася на дзевяць чалавек. Агульная колькасць за ўвесь час пандэміі дасягнула 1480.

Лабараторыямі па ўсёй Беларусі ўсяго было праведзена ўжо 4 068 847 тэстаў, з іх 17 925 - за апошнія 24 гадзіны.

Учора тэму каронавіруса ў чарговы раз падняў беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што лічыць захворванне божай карай, якую чалавецтва атрымала за сваё непаважлівае стаўленне да прыроды.

"Гасподзь нас, напэўна, каронавірусам і пакараў, што мы проста па-хамску ставімся да прыроды. Калі ў нас не будзе гармоніі з прыродай, мы будзем хворыя, і дзеці нашы будуць жабракамі", - заявіў ён.