Фота

Паглядзіце, як запальвала моладзь на Каляды ў Строчыцах

Sputnik

Каляды - адно з самых чаканых святаў года, асабліва на Беларусі. Каталіцкія Каляды традыцыйна адзначаюцца 25 снежня, праваслаўныя - 7 студзеня. Але ў гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса мерапрыемствы абмежаваныя і праводзяцца ў скарочаным рэжыме.

У Строчыцах вырашылі прытрымлівацца традыцыі, нягледзячы ні на што, і зладзілі святкаванне Калядаў так, як гэта рабілі нашы продкі - з калядоўшчыкамі, ваджэннем казы, песнямі і танцамі. Атрымалася эмацыйнае, яскравае свята з дзіцячымі ўсмешкамі і шчырымі тварамі. Сэнс усіх народных абрадаў, якія праводзяцца ў гэтыя часіны - набліжэнне надыходу сонечнага цяпла і забеспячэнне добрага ўраджаю.

Глядзіце як прайшлі Каляды ў Строчыцах у фотастужцы Sputnik.

1 / 19
Каляды - адно з самых чаканых святаў года, асабліва на Беларусі.
2 / 19
Каталіцкія Каляды традыцыйна адзначаюцца 25 снежня, праваслаўныя - 7 студзеня.
3 / 19
Каталіцкія Каляды традыцыйна адзначаюцца 25 снежня, праваслаўныя - 7 студзеня.
4 / 19
У Строчыцах вырашылі прытрымлівацца традыцыі, нягледзячы ні на што.
5 / 19
Тут зладзілі святкаванне Калядаў так, як гэта рабілі нашы продкі.
6 / 19
Танцы, спевы, вершы, забавы - усё гэта было!
7 / 19
Атрымалася эмацыйнае, яскравае свята з дзіцячымі ўсмешкамі і шчырымі тварамі.
8 / 19
Сэнс усіх народных абрадаў, якія праводзяцца ў гэтыя часіны - набліжэнне надыходу сонечнага цяпла і забеспячэнне добрага ўраджаю.
9 / 19
У гэтым калядоўшчыкам дапамагаюць прыпеўкі, замовы і розныя магічныя дзеянні.
10 / 19
Галоўны персанаж сярод шчадроўшчыкаў – Каза, якая разам са сваімі паплечнікамі – Мядзведзем, Цыганам, Маладзіцай, Буслікам і Звяздаром – віншуе гаспадароў і вымантачвае ў іх прысмакі.
11 / 19
У Строчыцах калядуюць штогод.
12 / 19
Калядоўшчыкі запрашаюць гасцей у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
13 / 19
Батлейка - таксама абавязковы элемент Калядаў.
14 / 19
Калядаваць, або шчадраваць, было прынята ў кожнай беларускай вёсцы.
15 / 19
Нават у гарадах да гэтага часу існуе звычай пераапранацца, спяваць калядныя песні, танцаваць, жартаваць і спадзявацца на смачны пачастунак.
16 / 19
Гурт калядоўшчыкаў звычайна складаўся з нежанатых хлопцаў, але таксама сустракаюцца звесткі пра ўдзел дзяўчат у абыходзе з казой.
17 / 19
Калі населены пункт быў вялікі, калядаваць хадзіла адначасова некалькі груп, але бывала і так, што адзін гурт абыходзіў некалькі невялікіх вёсак.
18 / 19
Прыходу калядоўшчыкаў нецярпліва чакалі ў кожнай хаце.
19 / 19
Паводле народнага меркавання, яны прыносілі шчасце, здароўе і дабрабыт у сям’ю на ўвесь будучы год.