Відэа

Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі - відэа

Расійскі бок перадаў для беларускіх медустаноў тэставыя сістэмы для вызначэння каронавіруснай інфекцыі. Глядзіце на відэа, дзе будуць выкарыстоўваць тэсты на COVID-19.
Sputnik

У Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Беларусі ў аўторак прыбыў гуманітарны груз ад калег з Расспажыўнагляду.

Пасол РФ: у лютым-сакавіку расійскую вакцыну пачнуць вырабляць у Беларусі

"Некалькі дзён таму, да Новага года, пачалася масавая вакцынацыя грамадзян Беларусі. У рамках дамовы ўжо вызначаны пастаўкі вакцыны на студзень-люты-сакавік. Больш за тое, мы чакаем у лютым-сакавіку сумесную вытворчасць вакцыны на тэрыторыі Беларусі", - рассказаў пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Пры гэтым дыпламат выказаў упэўненасць, што прагноз беларускіх уладаў аб вакцынацыі 1,2 мільёна грамадзян будзе выкананы ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам.

У сваю чаргу намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка сказаў: "Мы прынялі ад расійскага боку тэст-сістэмы для ПЦР-даследаванняў - каля 30 тысяч доз паступілі ад нашых калег з Расспажыўнагляду".

"Мы ўдзячныя за аказанне дапамогі расійскім калегам: гэтыя сістэмы будуць выкарыстоўвацца ў Мінску", - удакладніў ён.

Расія бязвыплатна перадала для беларускіх медустаноў 300 набораў тэст-сістэм для дыягностыкі COVID-19, вырабленых "ФБУН ГНЦ ВБ Вектор" Расспажыўнагляду, а таксама рэагентаў, неабходных для пробарыхтоўлі на 30 тысяч азначэнняў.