У золаце і срэбры: закон аб дзяржсімвалах Беларусі ўступіў у сілу

З сённяшняга дня пашыраны пералік мерапрыемстваў, дзе дазволена выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг - у яго ўключылі спартыўныя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя, культурныя падзеі і нават вяселле.
Sputnik

МІНСК, 7 сту – Sputnik. Закон, які пашырае выкарыстанне дзяржсімвалаў і карэктуе іх выяву, афіцыйна апублікаваны і ўступіў у сілу.

Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі дадзены праект закона, які асучасніў эталонныя выявы дзяржаўных сімвалаў, не змяняючы іх ідэалагічную канцэпцыю, выклікаў вялікі грамадскі рэзананс.

У першым чытанні законапраект быў разгледжаны ў траўні на вясновай сесіі. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб змяненні Закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" 10 снежня. Ён быў адобраны верхняй палатай 18 снежня і потым падпісаны прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў у 2021 годзе

Законам пашыраны пералік падстаў для прымянення дзяржаўнага сцяга, што павінна, на думку парламентарыяў, станоўчым чынам адбіцца на культуры ўжывання дзяржаўных сімвалаў Беларусі, спрыяць росту патрыятызму, павагі да сваіх сімвалаў - герба і сцяга.

Новым законам прадугледжана выява герба ў залатым і срэбным колерах. У шматкаляровай выяве дзяржаўнага герба таксама адбыліся змены. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі раней заявіў, што ў карэкціроўцы герба няма палітычнага падтэксту.

У прыватнасці, ён тлумачыў, што дзяржаўны герб Беларусі зробяць больш міралюбным, каб ён успрымаўся пазітыўна. Змены закранулі наступныя элементы – зорка, зямны шар, мерыдыян, агульная каляровая гама і шрыфт. Пры гэтым выява зямнога шара размешчана такім чынам, што ў цэнтры знаходзіцца Еўропа, а не Расія.

У адпаведнасці з законам, замена выявы дзяржгерба, якая не адпавядае эталонным малюнкам, ажыццяўляецца па меры яго выкарыстання або прыходу ў непрыдатнасць.

Чытайце таксама: