Радыё

"Гэта не для грамадзян": аналітык аб новай электроннай паштовай сістэме ў Беларусі

Нацыянальная паштовая электронная сістэма, якая пачала працаваць у Беларусі, заточана выключна пад абслугоўванне інтарэсаў бізнесу, хоць яе падаюць як заменнік звычайнай электроннай пошты, растлумачыў кіраўнік аналітычнага бюро СОНАР-2050 Іван Лізан.
Sputnik
"Гэта не для грамадзян": аналітык аб новай электроннай паштовай сістэме ў Беларусі

Гэтая сістэма не прызначана для грамадзян, яе задача - абслугоўваць патрэбы бізнесу, і ў гэтым плане яна нічым не будзе прынцыпова адрознівацца ад той сістэмы, якая існуе ў Расіі з 2019 года, дадаў суразмоўца радыё Sputnik.

Белпошта стварыла нацыянальную электронную сістэму – як яна будзе працаваць

"У Расіі гэтая навіна прайшла незаўважанай, а ў Беларусі наклалася на кантэкст. А кантэкст просты - дзяржава займаецца тым, што асвойвае новыя эканамічныя нішы, стварае новы бізнес, які будзе прыносіць дзяржаве грошы", - разважае Лізан.

Праблема звычайнай электроннай пошты складаецца ў тым, што яе можна перахапіць, адправіць "незразумела што", і дакумент не будзе мець юрыдычнай сілы, тлумачыць аналітык, у новай жа сістэме дакумент, які прыйшоў, будзе паўнавартасным і валодаць юрыдычнай сілай, але за гэта прыйдзецца плаціць грошы.

"Пытанне тарыфаў - гэта ўжо пытанне попыту і прапановы. Зразумела, што беларускім чыноўнікам хочацца на гэтай справе добра зарабіць, а бізнэсу магчыма не захочацца плаціць такія грошы. Таму я не выключаю, што ў далейшым тарыфы проста скарэкціруюць, напэўна панізяць", - лічыць Лізан.

Звычайнаму чалавеку нецікава карыстацца гэтым сэрвісам - ён проста так адправіць дакумент праз gmail, а для бізнесу тут ёсць дадатковы функцыянал - ліст можна адправіць, не распячатваючы, і ён будзе валодаць юрыдычнай сілай, і з другога боку, дзяржава зможа зарабіць, рэзюмаваў Лізан.