Шмат снегу! Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выхадныя

З-за моцнага снегападу на працягу мінулых сутак электразабеспячэнне перыядычна парушалася ў 135 населеных пунктах краіны, з раніцы святла не было ў 77 вёсках і пасёлках.
Sputnik

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Снегапад, а разам з ім слабы туман і галалёд, захаваюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведамілі ў Белгідрамеце.

Прачнуліся - а на вуліцы гурбы? Глядзіце, што было ўначы

Жыхары многіх раёнаў рэспублікі 8 студзеня ўбачылі шмат снегу. Спецтэхніка расчышчае дарогі, камунальнікі пасыпаюць вуліцы процігалалёднымі сумесямі. Напярэдадні Белгідрамет ў сувязі са снегападамі абвясціў аб аранжавым узроўні небяспекі.

Па дадзеных МНС, на раніцу 8 студзеня без электразабеспячэння заставаліся 77 населеных пунктаў Беларусі, зафіксаваны 3 выпадкі падзення дрэў на праезныя часткі дарог у Брэсцкай і Мінскай абласцях, здараліся заносы на дарогах.

У суботу, 9 студзеня, па прагнозах сіноптыкаў, будзе пераважаць воблачнае надвор'е, ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу чакаюцца на працягу ўсяго дня. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, днём па паўднёвым усходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе да мінус 6 градусаў, днём можа пацяплець да + 1°С.

У нядзелю, 10 студзеня, у Беларусі таксама будуць снег і мокры снег, туман, а на дарогах галалёдзіца. Ноччу мароз да -11°C, але на поўдні краіны будзе цяплей - мінус 1 - мінус 3 градусы. Днём слупок тэрмометра пакажа -1 ... -4°C.

Напачатку наступнага тыдня марознае надвор'е захаваецца, а ападкаў стане менш.