У Казахстане на ўзбярэжжы Каспійскага мора велізарную чараду беласнежных лебедзяў зняў жыхар горада Актаў Азамат Сарсенбаеў.
У сацыяльнай сетцы ён падзяліўся, што за ўсё жыццё не бачыў падобнай вялікай колькасці птушак і ад эмоцый у момант здымання ў яго дрыжалі рукі.
Сарсенбаев распавёў, што ўбачыў чараду лебедзяў выпадкова з балкона гатэля і літаральна за гадзіну зняў на камеру квадракоптэра вагой у 200 грамаў.
Штогод лебедзі прылятаюць на бераг Каспійскага мора для зімоўкі, для жыхароў Актаў птушкі сталі сімвалам і здабыткам горада.
Раней Сарсенбаеў распаўсюдзіў ролік пра чараду фламінга на возеры Караколь у Актаў. Гэты ролік стаў папулярным не толькі ў краіне, але і за мяжой.
Чытайце таксама:
- Лебядзінае возера: як зімуюць пералётныя птушкі - відэа
- Цуд прыроды: возера ў Казахстане апанавалі ружовыя фламінга - відэа