"Оскар" без беларусаў: драму "Урокі фарсі" знялі з конкурсу

Фільм апавядае пра падзеі 1942 года ў акупіраванай Еўропе, у галоўных ролях Ларс Айдынгер і Наўэль Перэс Біскаярт.
Sputnik

МІНСК, 9 сту – Sputnik. Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук зняла фільм Вадзіма Перэльмана "Урокі фарсі" з удзелу ў міжнародным конкурсе гульнявых фільмаў, паведамляе Variety.

Драму Перэльмана "Урокі фарсі" вылучылі на "Оскар" ад Беларусі

Адзначаецца, што карціна не адказвае крытэрыям адбору ў катэгорыі, паколькі большая частка творчага ўкладу павінна зыходзіць ад жыхароў краіны, якая падала заяўку. Таксама дадатковым фактарам стала тое, што фільм створаны з удзелам некалькіх краін і асноўная мова не з'яўляецца афіцыйнай мовай Беларусі.

"Урокі фарсі" стаў другім фільмам, які быў дыскваліфікаваны з міжнароднай гонкі мастацкіх фільмаў.

Упершыню карціна была паказана шырокаму колу гледачоў на Берлінскім кінафестывалі ў праграме Berlinale Special. Стужку плануюць паказаць больш, чым у 50 краінах свету. Яго выпусцяць у ЗША ў наступным годзе Cohen Media Group, а ў Еўропе - у першым квартале 2021 года.

Пра што карціна?

Карціна "Урокі фарсі" створана ў капрадукцыі Расіі, Германіі і Беларусі, дзе праходзілі здымкі драмы.

Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў

Дзеянні развіваюцца ў 1942 годзе ў акупіраванай Еўропе. Галоўным героем фільма з'яўляецца вязень канцлагера, бельгіец з яўрэйскімі каранямі Жыль Крэм’е. Ён прыкідваецца персам, каб пазбегнуць смяротнага пакарання. У гэтым яму дапамагае антыкварная кніга персідскіх казак, якую ён вымяняў у апошнія хвіліны перад расстрэлам на бутэрброд.

Тым часам кухар у канцлагеры, Клаўс Кох, марыць пра тое, як пасля вайны паедзе ў Іран да брата і адчыніць там свой рэстаран. Коху для дасягнення сваёй мэты трэба ведаць фарсі, калегі па канцлагеры, даведаўшыся пра персідскае паходжанне Жыля, адпраўляюць зняволенага вучыць кухара новай мове.