Патрыярх Кірыл ацаніў уклад мітрапаліта Філарэта ў развіццё БПЦ

Па словах патрыярха, пры Філарэце ў Беларусі адрадзілася царкоўнае жыццё, будаваліся храмы і манастыры.
Sputnik

МІНСК, 13 сту – Sputnik. Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт спрыяў будавання міру і грамадзянскай згоды ў рэспубліцы, заявіў у аўторак патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Развітанне з мітрапалітам Філарэтам пройдзе ў Мінску і ў Жыровічах

Мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня ў ўзросце 85 гадоў. Патрыяршым экзархам ён быў з 1989 па 2013 гады. Спачуванні патрыярха былі апублікаваныя на сайце РПЦ.

"Гады яго архіпастырскай працы ў межах Белай Русі адзначаны усебаковым адраджэннем царкоўнага жыцця, аднаўленнем і будаўніцтвам новых храмаў і манастыроў, развіццём духоўнай адукацыі і асветніцкай дзейнасці", - сказаў патрыярх Кірыл.

Ён таксама адзначыў, што Філарэт з апостальскай рэўнасцю спрыяў будаванню міру і грамадзянскай згоды на беларускай зямлі.

Па словах патрыярха, экзарх ўнёс важкі ўклад ва ўмацаванне братэрскіх сувязяў паміж праваслаўнымі цэрквамі і развіццё міжканфесійнага дыялогу.

"Збаўца Хрыстос ды супакоіць душу свайго вернага служыцеля новапрастаўленнага мітрапаліта Філарэта ў селішчах нябесных", - сказаў на заканчэнне кіраўнік РПЦ.

Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве. У кастрычніку 1989 г. у сувязі з утварэннем Беларускага экзархата ён стаў Ппатрыяршым Экзархам усяе Беларусі. У 2013 годзе Святы сінод РПЦ задаволіў яго паўторнае прашэнне "аб пачысленні на супакой". Пры гэтым Сінодам Філарэт быў прызначаны ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, захаваўшы права ўдзелу ў працы Сіноду БПЦ, а таксама ганаровае пратакольнае месца ў афіцыйных цырымоніях і за набажэнствамі.