Відэа

Відэафакт: карціны на заснежаным хакейным стадыёне

Жыхар Екацярынбурга малюе велізарныя снежныя карціны, замест палатна ў яго хакейная пляцоўка, а рыдлёўка замяняе пэндзаль і фарбы. Глядзіце на відэа, як ствараюцца гіганцкія малюнкі.
Sputnik

Ужо другую зіму Леанід Валітаў, масажыст па прафесіі, але мастак па прызначэнні, радуе сваіх суседзяў гіганцкімі малюнкамі на хакейным корце. Для стварэння снежных карцін мужчына выкарыстоўвае ўсяго два прадмета: малюнак і рыдлёўку.

Іспанцы радуюцца снегу, многія бачаць яго ўпершыню ў жыцці - відэа

Леанід стварае эскізы ў фоташопе, робіць разметку, а затым пераносіць яе на стадыён. Дзеля свайго хобі ён нават ахвяруе сном: мужчына малюе карціны ноччу, паколькі ў такі час на корце амаль пуста. Снег кладзецца роўным пластом, што значна спрашчае працэс. Праца над адным стандартным малюнкам займае да пяці гадзін.

"Пачалося з таго, што я гуляў студзеньскім снежным адвячоркам, падаў такі ж снег, як сёння. Я ўбачыў, што корт пакрыты роўным пластом снегу. Гэта вельмі натхніла мяне. Я паглядзеў, што ля ўваходу на корт ляжыць рыдлёўка, і я падумаў: "А чаму б не намаляваць што-небудзь вялікае, а потым паглядзець на гэта зверху?", - распавёў мастак.

Так і з'явілася першая праца: у студзені мінулага года мужчына намаляваў на корце вялікія лічбы "2020".

"Пасля першых жа малюнкаў я ўбачыў, што суседзі вельмі зацікавіліся гэтым, паколькі яны бачаць з сваіх вокнаў гэтыя малюнкі і гэта падымае ім настрой. Яны дзеляцца сваім захапленнем у каментарыях, хваляць - гэта вельмі прыемна, гэта вельмі грэе сэрца, душу і натхняе на далейшы працяг такой творчасці", - адзначыў Леанід.