Лукашэнка распавёў пра вучэнні па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны

У бягучым годзе на беларускай тэрыторыі пройдуць сумесныя вучэнні "Захад-2021", задума якіх распрацоўваецца і ўзгадняецца з Расіяй.
Sputnik

МІНСК, 18 сту – Sputnik. Беларускі лідэр прыняў у панядзелак у Палацы Незалежнасці з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніку Мінабароны, што ён павінен быў сумесна з расійскімі калегамі дапрацаваць "задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021".

Расія абвясціла пра выхад з Дамовы па адкрытым небе

"Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Паводле яго слоў, пасля азнаямлення з задумай вучэнняў, якія пройдуць ў 2021 годзе, ён усвядоміў, як прасунулася наперад беларуская армія.

Пасля чаго папрасіў Віктара Хрэніна далажыць аб тым, ці ўдалося ўзгадніць з расійскім бокам нюансы манеўраў, а таксама іх задуму.

"Мы з прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэтае вучэнне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У мінулым годзе завяршыўся чарговы этап развіцця беларускай арміі, таму беларускі лідэр пацікавіўся ў міністра абароны, чаго ўдалося дасягнуць.

"Перш за ўсё мы дамаўляліся пра прывядзенне нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна удасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І трэцяе - ўзбраенне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама: