МЗС РФ пазначыла чаканні ад новай адміністрацыі ЗША

Расія лічыць мэтазгодным прадаўжэнне дагавора СНУ са Злучанымі Штатамі на максімальна прадугледжаны пяцігадовы тэрмін.
Sputnik

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Масква разлічвае, што новая адміністрацыя ЗША зойме больш канструктыўную пазіцыю ў дыялогу з РФ, гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства, апублікаванай з нагоды інаўгурацыі 46-га прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна.

Расія лічыць мэтазгодным прадаўжэнне дагавора СНУ са Злучанымі Штатамі на максімальна прадугледжаны пяцігадовы тэрмін, адзначаецца ў заяве.

Байдэн ужо ўзяўся за працу: ён верне ЗША у пагадненне па клімаце і ў СААЗ

"Відавочна, што практычная рэалізацыя гэтых ідэй падразумявае складаную і шмат у чым наватарскую працу. Лічым, што прадаўжэнне ДСНУ на пяцігадовы тэрмін спрыяла б дасягненню поспеху на гэтым напрамку", - сказана ў каментарыі, апублікаваным на сайце ведамства неўзабаве пасля пачатку інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

"Са свайго боку гатовы да такой працы на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага ўліку інтарэсаў", - падкрэсліваецца ў заяве.

У МЗС РФ паказалі, што расійскае бачанне магчымасці захаваць ДСНУ, раней накіраванае амерыканскаму боку, цалкам захоўвае сваю актуальнасць. Яно грунтуецца на прапанове сумесна выпрацаваць новае "ураўненне бяспекі", у якім бы былі ўлічаны ўсе фактары стратэгічнай стабільнасці - у тым ліку развіццё ўзбраенняў і ваенных тэхналогій, адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

У заяве адзначаецца і неабходнасць сфакусіраваць увагу Масквы і Вашынгтона на "усіх відах наступальных і абарончых, ядзерных і неядзерных узбраенняў, здольных вырашаць стратэгічныя задачы, з асаблівым акцэнтам на сродкі, прыдатныя ў першым контрсілавым удары па нацыянальнай тэрыторыі бакоў".

Расійскае МЗС таксама звярнула ўвагу на важнасць прадметнай гутаркі па тэме забеспячэння бяспекі касмічнай дзейнасці і прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы.

Інаўгурацыя Байдэна прайшла 20 студзеня ў Вашынгтоне.

Чытайце таксама: