МІНСК, 26 сту – Sputnik. Беларусі і Расіі ў гэтым годзе трэба заняцца фарміраваннем агульных энергетычных рынкаў у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе, заявіў беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на перамовах са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
"Ёсць шэраг актуальных задач. У іх ліку - пошук рашэнняў па агульных энергетычных рынках", - адзначыў беларускі прэм'ер.
Бакам таксама трэба ствараць агульны рынак прадукцыі, займацца пытаннямі вольнага доступу ў Саюзнай дзяржаве, дадаў Галоўчанка.
"На наш погляд, мы даўно павінны былі падысці і да пытання аб паняцці тавару або прадукцыі, або паслугі ў СД", - лічыць беларускі прэм'ер.
Акрамя гэтага, ён заявіў, што бакі працягваюць актыўную працу па інтэграцыйнаму парадку. "Радуе, што нашы эксперты ў гэтай тэме не гоняцца за нейкімі фармальнымі момантамі, пампезнымі назвамі", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.
На яго думку, трэба вырашаць сутнасць пытанняў, знайсці месцы, дзе эканамічныя інтарэсы спалучаюцца, і іх аб'ядноўваць.
Сустрэча прэм'ераў у Маскве
Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі праводзяць перамовы ў Маскве, у Доме ўрада РФ. Сустрэча спачатку пачалася за зачыненымі дзвярыма, а пасля да кіраўнікоў урадаў далучыліся члены дэлегацый.
Ад Беларусі ў перамовах узялі ўдзел першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
З расійскага боку - віцэ-прэм'еры Аляксандр Новак і Аляксей Авярчук, міністр транспарту Віталь Савельеў, кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў, а таксама пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
Як паведамлялі раней прэс-службы прэм'ераў дзвюх краін, на перамовах абмяркуюць пытанні барацьбы з пандэміяй, адбудзецца абмен думкамі па актуальных напрамках расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Чытайце таксама:
- Што будуць абмяркоўваць у Маскве Галоўчанка і Мішусцін?
- Галоўчанка заклікаў Расію аб'яднаць патэнцыялы ў прамысловасці
- Лукашэнка абмяркуе з кіраўніцтвам Расіі допуск прадпрыемстваў да дзяржзакупак