Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

МЗС РФ пракаменціравала выбары ў Беларусі і праграмы Саюзнай дзяржавы

Праграмы Саюзнай дзяржавы не павінны "падвяргацца кан'юнктурным ваганням", адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў Расіі.
Sputnik

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Гэта адказвае глыбінным інтарэсам народаў Расіі і Беларусі, упэўненыя ў МЗС.

Суверэнны выбар народа

Расія падтрымлівае не асабіста Аляксандра Лукашэнку на пасадзе прэзідэнта Беларусі, а суверэнны выбар народа, які быў зроблены 9 жніўня 2020 года, заявілі ў МЗС і падкрэслілі, што лічаць Лукашэнку законна абраным кіраўніком дзяржавы.

Беднасць, барацьба з COVID і давер: тэзісы Пуціна ў Давосе

"Расійскі бок падтрымлівае не персаналіі, а суверэнны выбар беларускага народа, які быў зроблены ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Лічым Аляксандра Лукашэнкі законна абраным кіраўніком дзяржавы", - заявілі ў МЗС.

Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што "у рэспубліцы наспелі пэўныя змены палітычнага ладу". І беларускія ўлады ўжо ўзялі курс "на яго мадэрнізацыю".

"Наколькі мы разумеем, у ходзе шостага Усебеларускага народнага сходу, запланаванага на 11-12 лютага, будуць абмяркоўвацца ключавыя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны на будучую пяцігодку", - дадалі ў МЗС.

Глыбінныя інтарэсы народаў РФ і Беларусі

Пракаменціравалі ў МЗС і паглыбленне інтэграцыі, якое запланавана ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Мезенцаў пацвердзіў планы аб падпісанні пагаднення аб партах ў бліжэйшы час

"Сумесная работа па папулярызацыі розных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы не спынялася, яна актыўна працягваецца. Перакананы, што гэтая лінія не павінна быць схільна да кан'юнктурных ваганняў, так як адказвае глыбінным інтарэсам народаў нашых брацкіх краін", - гаворыцца ў каментарыі на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства .

Нагадаем, Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі была падпісана 8 снежня 1999 года ў Маскве. Да 20-гадовага юбілею прапаноўвалася прыняць праграму паглыблення інтэграцыі. Была падрыхтавана ў агульнай складанасці 31 дарожная карта, усе яны закраналі ключавыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетычнай сферы.

Яшчэ год таму, у лютым 2020-га, у МЗС РФ адзначалі, што большасць дарожных карт паміж Расіяй і Беларуссю ўзгодненыя. Над астатнімі праца працягваецца на ўзроўні экспертаў профільных міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

Распрацоўку галіновых карт па развіццю інтэграцыі курыравала створаная урадамі Беларусі і Расіі рабочая група. У канцы 2019-га года першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты адзначаў, што нявырашанымі застаюцца тры пытанні: "газ, нафта і пэўныя пытанні па падатковай карце".

Чытайце таксама: