Макей выказаўся аб антыдзяржаўнай дзейнасці некаторых паслоў ЕС

Кіраўнік беларускага МЗС упэўнены: калі пасол займае пазіцыю супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, ён не павінен быць на гэтай пасадзе.
Sputnik

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Некаторыя паслы з Еўрапейскага саюза распаўсюджваюць у Беларусі інфармацыю антыдзяржаўнай скіраванасці, заявіў журналістам міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей.

Мінск раскрытыкаваў дыскусію ў Савеце Бяспекі ААН па сітуацыі ў Беларусі

"Мы зараз бачым, што некаторыя паслы, якія прадстаўляюць Еўрапейскі саюз, размяшчаюць інфармацыю або пасты антыдзяржаўнай скіраванасці", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі ў чацвер.

Макей звярнуў увагу, што беларускі бок адсочвае, але пакуль не рэагуе на гэтыя факты. "Упэўнены, што дадзім канкрэтную, прадметную і вельмі жорсткую ацэнку гэтых фактаў", - заявіў міністр.

"Мы ў сваёй гісторыі сутыкаліся з падобнымі фактамі, калі ў перыяд абвастрэння спроб з боку нашых заходніх партнёраў былі спробы насаджэння дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у краіне, не толькі заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Мы рэагавалі на дадзеныя факты", - дадаў Макей.

Кіраўнік МЗС асабліва падкрэсліў, што "пасол любой краіны павінен спрыяць збліжэнню сваіх краін і народаў, развіццю супрацоўніцтва паміж той краінай, якую ён прадстаўляе і той краінай, у якой ён знаходзіцца".

"Калі ён гэтага не разумее, калі пасол займае адназначна лінію, накіраваную супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, гэта не той пасол і такі пасол не павінен займаць адпаведную пасаду", - упэўнены Макей.

Раней Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі: 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.

Нагадаем, паслы Польшчы і Літвы па рэкамэндацыі беларускага МЗС пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. Паслоў таксама адклікалі Германія, Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Вялікабрытанія і Румынія. Але затым яны вярнуліся ў Мінск, акрамя кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і Літвы.

Чытайце таксама: