Беларусь з 1 лютага павышае экспартныя пошліны на нафту

У апошні раз пошліны змяняліся 1 студзеня бягучага года: тады яны былі перагледжаны ў бок змяншэння.
Sputnik

МІНСК, 29 сту – Sputnik. Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаюцца ў Беларусі з 1 лютага, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага прававога партала.

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў рэспублікі, прынятай у сераду 27 студзеня.

Так, з 1 лютага будуць прымяняцца наступныя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза:

  • на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - 43,8 долара за тону (раней - 38,7 долара);
  • прамагонны бензін - 24 долара за тону (раней - 21,2 долара);
  • таварныя бензіны, дызпаліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алеі змазачныя - 13,1 долара за тону (раней - 11,6 долара).

У апошні раз пошліны змяняліся 1 студзеня бягучага года: тады яны былі перагледжаны ў бок змяншэння, як і месяцам раней.

Чытайце таксама: