Справу Віктара Бабарыкі разгледзіць Вярхоўны суд – адвакат

Раней адвакат Дзмітрый Лаеўскі падаваў прашэнне аб разглядзе справы ў ніжэйстаячым судзе, каб была магчымасць абскардзіць прыгавор.
Sputnik

МІНСК, 29 сту – Sputnik. Крымінальную справу ў дачыненні да экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі будзе разглядаць Вярхоўны суд, паведамляе ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Гэта азначае, што абвінавачаны не зможа абскардзіць прыгавор.

"Увечары 28 студзеня 2021 нас афіцыйна апавясцілі, што Вярхоўны суд будзе разглядаць справу сам. У праве на абскарджанне прыгавора Віктару Бабарыку адмоўлена", - напісаў адвакат у сваім Telegram-канале.

Справа Віктара Бабарыкі перададзена ў Вярхоўны суд
Лаеўскі адзначыў, што раней "прасіў Вярхоўны суд вызначыць для разгляду справы ў дачыненні да Віктара Бабарыкі ніжэйстаячы суд, каб забяспечыць магчымасць апеляцыі".

Пра тое, што справа Бабарыкі і іншых абвінавачаных паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі, стала вядома 21 студзеня. Ужо тады эксперты ў галіне крымінальнага права меркавалі, што Вярхоўны суд будзе разглядаць гэтую гучную справу сам, а на працэс Генпракуратура накіруе самых дасведчаных дзяржаўных абвінаваўцаў.

У чым абвінавачваюць Бабарыку?

Былога кіраўніка Белгазпрамбанка абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры па ч.3 арт.430 і ч.2 арт.235 КК Беларусі. Акрамя яго, у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса абвінавачваюцца шэсць топ-мэнэджараў банка.

КДБ перадаў у Генэральную пракуратуру справу Віктара Бабарыкі

Па матэрыялах справы, Бабарыка і падазроныя з 1 студзеня 2004 года па 11 чэрвеня 2020 года незаконна атрымалі ад камерцыйных арганізацый не менш за 30 мільёнаў рублёў "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў".

Раней у КДБ паведамілі, што ўсе фігуранты прызналі сваю віну, за выключэннем Бабарыкі.

Справа Белгазпрамбанка

Вобыскі ў галаўным офісе Белгазпрамбанка адбыліся 11 чэрвеня 2020 года. Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў дзве крымінальныя справы - "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры" і "ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".

Бабарыка затрымалі 18 чэрвеня. Разам з экс-банкірам быў узяты пад варту яго сын Эдуард і яшчэ шэраг падазроных. Новае абвінавачанне было прад'яўлена Бабарыку-старэйшаму 24 ліпеня, пазней тэрміны па справе працягнулі.

Чытайце таксама: