Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за 2020 год вырас на 1,4 млрд долараў

Унутраны дзярждоўг рэспублікі па стане на пачатак 2021 года складае крыху менш за чатыры мільярды долараў.
Sputnik

МІНСК, 31 сту – Sputnik. Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за 2020 год вырас на 8,4% і складае 18,6 мільярда долараў, паведамляе прэс-служба міністэрства фінансаў рэспублікі.

"Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2021 года склаў 18,6 мільярда долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 1,4 мільярда долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 8,4%", - гаворыцца ў паведамленні Мінфіна .

У ведамстве дадалі, што ў мінулым годзе Мінск прыцягнуў знешні дзяржзайм на суму 3 мільярды 146,9 мільёна долараў:

  • 1 мільярд 391,5 мільёна долараў - аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінрынках;
  • 1 мільярд 51,1 мільёна долараў - ад урада і банкаў РФ;
  • 500 мільёнаў долараў - ад ЕФСР;
  • 126,2 мільёна долараў - ад Экспартна-імпартнага банка Кітая;
  • 67,1 мільёна долараў - ад МБРР;
  • 11 мільёнаў долараў - ад ЕБРР і СІБ.

Па дадзеных Мінфіна, пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2020 годзе склала 1 мільярд 635,3 мільёна долараў. У ведамстве патлумачылі, з кім разлічвалася рэспубліка:

  • 709,4 мільёна долараў пералічана ўраду і банкам РФ;
  • 430,3 мільёна долараў - банкам Кітая;
  • 376,9 мільёна долараў - ЕФСР;
  • 112,3 мільёна долараў - МБРР;
  • 3,6 мільёна долараў - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША;
  • 2,8 мільёна долараў - ЕБРР і СІБ.

Пры гэтым унутраны дзярждоўг па стане на 1 студзеня 2021 года склаў 9,9 мільярда беларускіх рублёў (каля 3,8 мільярда долараў па бягучым курсе), павялічыўшыся з пачатку года на 12,9%.

Такім чынам, як паведамляе ведамства, дзярждоўг Беларусі на 1 студзеня 2021 года склаў 57,8 мільярда беларускіх рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 29%.