МІНСК, 1 лют – Sputnik. Беларускія вайскоўцы плануюць пашыраць удзел у міратворчых місіях, распавяла Sputnik афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Беларусі Наталля Гаўрусік.
"У сённяшні час прапрацоўваецца магчымасць далейшага пашырэння ўдзелу місіі ў Ліване. На ўзроўні кансультацый у распрацоўцы знаходзіцца і пытанне аб удзеле нашых вайскоўцаў у місіях у іншых дзяржавах", - сказала Гаўрусік.
Яна падкрэсліла, што міратворчасць - гэта адзін са спосабаў рэалізацыі мірных ініцыятыў. На дадзены момант у Ліване знаходзіцца два афіцэры, якія былі накіраваны туды ў жніўні 2020 года. "Мы пашырылі свой удзел у місіі Часовых сіл ААН у Ліване. Дадаткова ў склад італьянскага кантынгенту былі накіраваны два штабных афіцэра. Цяпер прапрацоўваецца магчымасць далейшага пашырэння ўдзелу ў місіі ў Ліване", - дадала афіцыйны прадстаўнік.
Яшчэ адна місія, дзе ўдзельнічаюць беларускія вайскоўцы - маніторынгавая ва Украіне (у рамках АБСЕ). Таксама на ўзроўні кансультацый у распрацоўцы знаходзіцца і пытанне аб удзеле нашых вайскоўцаў у місіях у іншых дзяржавах.
У прыватнасці, вайскоўцы вывучаюць магчымасці знаходжання ў складзе тых ці іншых кантынгентаў, спосабы выканання задач, пытанні бяспекі.
Гаўрусік адзначыла, што ваенныя пастаянна шукаюць новыя напрамкі, пры гэтым у прыярытэце - гуманітарныя місіі. У прыватнасці, гэта суправаджэнне гуманітарных грузаў, аказанне медыцынскай дапамогі, гуманітарнае размініраванне мясцовасці і аб'ектаў, патруляванне і забеспячэнне бяспекі пунктаў пропуску і транспартных камунікацый, праца штабных афіцэраў. Адказваючы на пытанне Sputnik, як павялічыцца колькасць беларускіх міратворцаў, Гаўрусік сказала, што працэс пашырэння яшчэ ў прапрацоўцы, таму дакладную колькасць назваць пакуль не можа.
Суразмоўніца агенцтва падкрэсліла, што міратворцамі могуць стаць толькі вайскоўцы, якія праходзяць службу па кантракце і выключна на добраахвотнай аснове.
Акрамя таго, без заключэння міжнародных дамоўленасцей паміж дзяржавамі накіраванне вайскоўцаў за межы Беларусі немагчыма.
Чытайце таксама:
- Беларускую армію правераць на боегатоўнасць па загадзе міністра
- Лукашэнка распавёў пра вучэнні па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны
- Беларуская "Флейта" атрымала новы калібр 122-мм