Стрэчанне Гасподняе: каталікі ідуць у касцёлы за грамнічнымі свечкамі

Беларускі касцёл ужо амаль месяц без прадстаяцеля - 3 студзеня 2021 года пантыфік дазволіў архіепіскапу Кандрусевічу сысці на пенсію.
Sputnik

МІНСК, 2 лют – Sputnik. Каталіцкі свет 2 лютага адзначае Стрэчанне Гасподняе, у гэты дзень у касцёлах запальваюць сотні свечак.

Стрэчанне Гасподняе каталікі адзначаюць на 40-ы дзень пасля Раства, ён заўсёды прыходзіцца на 2 лютага і ў каталіцкай традыцыі прысвечаны ўспаміну аб прынясенні немаўля Ісуса ў храм, дзе адбыўся ачышчальны абрад.

"Запаленыя ў гэты дзень у касцёлах свечкі, благаслаўляюцца, у народзе гэтае свята называюць грамніцамі", - распавялі Sputnik у аўторак у РКЦ у РБ.

Там адзначылі, што стрэчанскія, або грамнічныя свечкі, якія гараць у алтары або ўручаюцца людзям, якія прынялі абрад хрышчэння, з'яўляюцца сімвалам Хрыста.

Мітрапаліт Кандрусевіч прадставіў вернікам біскупа Велікасельца - відэа

У народзе верылі, што запаленая грамнічная свечка валодае асаблівай сілай, іх выкарыстоўвалі ў небяспецы, у прыватнасці, падчас моцнай навальніцы, адсюль і назва - грамнічнай свечкай.

"Ранішнія грамнічныя службы ўжо пачаліся ў каталіцкіх храмах", - сказалі святары.

Практычна праз два месяцы ў гэтым годзе каталікі будуць адзначаць светлую Хрыстову Нядзелю - яна ў 2021 годзе прыпадае на 4 красавіка.

У сераду, 3 лютага, будзе месяц, як пайшоў на пенсію па ўзросце прадстаяцель РКЦ у РБ архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускія каталікі чакаюць, калі пантыфік прызначыць новага прадстаяцеля каталіцкай канфесіі ў Беларусі.

Чытайце таксама: