Галоўчанка: санкцыі супраць Беларусі - гэта непрыкрыты ціск на краіну

Паводле слоў кіраўніка ўрада, практыка прыняцця тых ці іншых санкцыйных мер супраць рэспублікі набірае абароты.
Sputnik

МІНСК, 3 лют – Sputnik. Санкцыі, уведзеныя некаторымі дзяржавамі ў дачыненні да Беларусі, з'яўляюцца прыкладам непрыкрытага ціску на рэспубліку, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, практыка прыняцця тых ці іншых санкцыйных мер супраць рэспублікі набірае абароты.

"Калі раней гэта былі нейкія кропкавыя меры, сапраўды вывераныя, то цяпер гэта ператварылася фактычна ў інструмент нейкага агульнага ганьбавання і фактычна непрыкрытага ціску, што фактычна дыскрэдытуе прававую сістэму краін і іх аб'яднанняў", - сказаў Галоўчанка.

Ён адзначыў: пад санкцыйных удар трапляюць беларускія грамадзяне, якія кажуць не тое, што ад іх хочуць пачуць замежныя палітыкі.

"Санкцыі закранаюць як фізічных асоб, так і юрыдычных асоб, прадпрыемствы. Адзіная іх віна - што яны працуюць у гэтай краіне і абараняюць яе інтарэсы", - паведаміў прэм'ер.

Можна аспрэчыць

Галоўчанка таксама падкрэсліў, што пытанне адмены абмежавальных мер можна вырашыць, хоць гэта і зойме пэўны час - прэцэдэнты такіх дзеянняў ёсць.

"Аспрэчванне гэтых санкцый, вядома ж, мае практыку - у нас у гісторыі былі ўжо выпадкі, не так даўно, калі практычна ўсе санкцыі, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да фізічных асоб і кампаній беларускіх, былі паспяхова апратэставаны ў тым жа судзе Еўрапейскага саюза", - заявіў ён.

Макей выказаўся аб антыдзяржаўнай дзейнасці некаторых паслоў ЕС

Прэм'ер паведаміў: наколькі мэтазгодна зараз увязвацца ў юрыдычныя дэбаты па сітуацыі, якая склалася - трэба дадаткова ацаніць.

Еўрасаюз двойчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.

Чытайце таксама: