Хакейны клуб "Дынама-Мінск" прэзентаваў ролік на конкурс "Талисмания КХЛ", паведаміла прэс-служба "зуброў". Талісман мінчан "Зубрык" у роліку спрабуе сябе ў розных стылях. Кіруе працэсам галоўны трэнер "Дынама" Крэйг Вудкрафт.
Гледачы ацанілі крэатыў мінскага клуба. "Хоць я і не заўзятар Мінска, але гэта пакуль што лепшае, што я бачыў. Як заўсёды, офіс Мінска здзіўляе такімі рэчамі", - пішуць карыстальнікі ў каментарыях.
Прэмія на званне лепшага талісмана Лігі праводзіцца ўпершыню. Усяго ў конкурсе ўдзельнічае 23 клуба. Спаборніцтвы праходзяць дыстанцыйна ў тры этапы: танцавальны, хакейны і фінальны.
Фінал конкурсу пройдзе 21 лютага.
Судзіць конкурс будуць рэжысёр, харэограф і настаўнік шоў "Танцы" Ягор Дружынін (танцавальная частка), эксперт і каментатар Дзяніс Казанскі (хакейны этап), а ў фінале шоў да журы падключыцца спявак і шоўмэн Цімур Радрыгез.
Бліжэйшы матч "Дынама" згуляе на выездзе 5 лютага супраць "Віцязя". "Зубры" займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца, набраўшы 59 балаў за 52 матчы.
Чытайце таксама:
- "Зубры" упершыню за 7 гадоў перамаглі "Северсталь" у Мінску
- Мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар у выязной серыі
Мінскае "Дынама" зняла міні-серыял пра клуб