Вялізныя літары белага колеру - "Белы птах" - больш за год стаялі на набярэжнай Свіслачы ўздоўж праспекта Пераможцаў. Але вось няўдача - папулярная кампазіцыя раптам знікла са свайго прывычнага месца. Многія гараджане нават знерваваліся - бо арт-аб'ект быў упрыгожваннем набярэжнай.
Арт-аб'ект усталявалі напярэдадні 2019 года - ён быў пачаткам вялікага праекта "Веліч роднай мовы". Ініцыятары - спецыялісты Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Рэалізаваў ідэю з "Белым птах" мастак Валерый Малахаў.
Доўгі час інсталяцыя была месцам прыцягнення гараджан. Але ў мінулым годзе яе раптам прыбралі з цэнтра Мінска. Кажуць, па рашэнні гарадскіх уладаў.
Месца "Белага птаха" цяпер у Вяснянцы, каля чыгуначнага палатна за гаражным кааператывам. Канструкцыя іржавее і паступова прыходзіць у непрыдатнасць. Хто зараз сочыць за яе станам - высветліць так і не ўдалося.
Знайшлі для вас "Птаха" - паглядзіце на яго з вышыні, вы напэўна ўспомніце гэты арт-аб'ект.
Глядзіце таксама:
- Чытаць пад мікраскопам: як ствараюць мініяцюрныя кнігі - відэа
- Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа
- Жыхар Краснаярска ператварыў пад'езд у арт-аб'ект - відэа