МІНСК, 10 лют – Sputnik. Вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі ад каронавіруса практычна завершана, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
"Завяршаецца планавая вакцынацыя медработнікаў расійскай вакцынай супраць каронавіруса "Спутник V". Нагадаем, што першымі ў нашай краіне былі вакцынаваны медработнікі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі", - сказалі ў ведамстве.
Там таксама ўдакладнілі, што першы этап вакцынацыі медработнікаў скончаны ў Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а таксама Мінску. У Брэсцкай вобласці прышчэплены больш за 91% тых, хто запісаўся на атрыманне вакцыны, у Мінскай - 78%, у Магілёўскай - 94%.
"На тыдні будзе завершана вакцынацыя медработнікаў, а паралельна будуць вакцынавацца работнікі ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў, дамоў састарэлых і сацыяльных службаў - усе тыя грамадзяне, якія ў сілу прафесіі шмат кантактуюць з людзьмі", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Вакцына ў Беларусі
Зараз у Беларусі ідзе масавая вакцынацыя медыкаў расійскім прэпаратам ад каронавіруса "Спутнік V". Аб рэгістрацыі прэпарата ў краіне беларускае Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя 7 прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Нядаўна Акадэмія навук Беларусі паведаміла, што ў Беларусі пачаліся работы па распрацоўцы сваёй вакцыны. Спецыялісты лічаць, што беларуская вакцына супраць каронавіруса з'явіцца ўжо ў наступным годзе.
Па планах, вырабляць расійскую вакцыну "Спутник V" у Беларусі пачнуць ужо ў лютым-сакавіку.
Чытайце таксама:
- Нерашучасць вакцынацыі: чаму важна прышчапіцца ад каронавіруса?
- Расія перадала Беларусі новую вакцыну ад каронавіруса "ЭпиВакКорона"
- Якой будзе беларуская вакцына ад каронавіруса? Запыталіся ў навукоўцаў