Праект новай Канстытуцыі будзе гатовы ў гэтым годзе, рэферэндум - у пачатку 2022-га

У асноўным законе будуць радыкальна пераразмеркаваны паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады, таму што паўнамоцтвы прэзідэнта, прадугледжаныя цяперашняй Канстытуцыяй, цяжкія для аднаго чалавека.
Sputnik

МІНСК, 11 лют – Sputnik. Праект новай Канстытуцыі Беларусі будзе гатовы на працягу гэтага года, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

"На працягу гэтага года праект Канстытуцыі будзе гатовы, і ён будзе на працягу года абмеркаваны ўсенародна. А ў пачатку наступнага года, як мінімум, мы вынесем яго на рэферэндум", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаўся пра пераразмеркаванне паўнамоцтваў унутры ўладнай вертыкалі. Паводле яго слоў, гэта працэс ужо запушчаны, а разам з паўнамоцтвамі пераходзіць і вялікая доля адказнасці. "Мы пачалі ўжо гэта рабіць. Цэлы план на стале ляжыць. Пасля Усебеларускага народнага сходу мы працягнем больш інтэнсіўна гэта рабіць", - удакладніў ён.

Ён таксама звярнуў увагу, што пад новую Канстытуцыю прыйдзецца перарабіць многія законы, змяніць заканадаўчую базу. "Але павінны гэта зрабіць спакойна, не наламаць дроў", - адзначыў прэзідэнт.

Беларускі лідэр заявіў, што падтрымлівае змены ў Канстытуцыі, але Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай. "Я за канстытуцыйную рэформу. Але цвёрда перакананы, што наша краіна павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай", - заявіў кіраўнік дзяржавы, удакладніўшы, што "і без Лукашэнкі".

Мезенцаў: канстытуцыйная рэформа ў РБ дазволіць наладзіць дыялог у грамадстве

"Яна будзе без Лукашэнкі - не сёння, заўтра, паслязаўтра. Які б я ні быў гераічны, прыйдзе час", - дадаў ён.

Лукашэнка запэўніў, што канстытуцыйная рэформа пройдзе адкрыта і сумленна - "зламаць краіну" ён не дасць.

"Але самае небяспечнае, я заўсёды прыводжу прыклад, а калі б яны захапілі ўладу і да ўлады прыйшоў адзін са збеглых або пратэстуноў і атрымаў гэтую ўладу. Вы ж разумееце, які сцэнарый быў нам прыгатаваны - захоп улады. Не ўдалося на выбарах, значыць - мяцеж. Захапілі ўладу. (...) Пры гэтай Канстытуцыі дастаткова аднаго чалавека каб звярнуцца за мяжу і тут з'яўляюцца замежныя войскі", - сказаў прэзідэнт.

"І ўсё законна, па Канстытуцыі - я маю права звярнуцца ў іншую краіну і будуць ўведзеныя войскі. А калі мы атрымаем такога прэзідэнта, з такой Канстытуцыяй, што будзе? Таму ёсць жудасная неабходнасць, у сілу гэтага трэба распрацаваць новы праект канстытуцыі, унесці яе на ўсенароднае абмеркаванне і прыняць на рэферэндуме", - сказаў ён.

"Мы не можам без рэферэндуму змяніць тыя артыкулы, якія мы хочам змяніць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У прэзідэнта на разглядзе некалькі варыянтаў новай Канстытуцыі, у тым ліку, ад Канстытуцыйнага суда і групы экспертаў пры Адміністрацыі прэзідэнта, паведаміла сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс.

Раней прэзідэнт заявіў, што праект новай Канстытуцыі будзе распрацаваны на працягу года. Аднак праца над Асноўным Законам краіны ідзе ўжо не першы год. Два з прапанаваных раней прэзідэнту праектаў Канстытуцыі ён адхіліў, бо тыя былі "занадта мяккімі".

З тым, што адбываецца падчас Усебеларускага народнага сходу, знаёмцеся ў матэрыяле Sputnik.

Чытайце таксама: