МІНСК, 11 лют – Sputnik. Пацвярджэнне асаблівых адносін Беларусі і Расіі выявілася падчас апошніх падзей, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе.
Высокая інтэграцыя
"Гэтая пазіцыя Расіі - не дапамога дзеючай улады, а падтрымка брацкай дзяржавы і беларускага народа ва ўмовах цяперашніх і будучых глабальных трансфармацый", - сказаў Лукашэнка і дадаў, што ў Беларусі і Расіі "вельмі высокая інтэграцыя".
Паводле слоў беларускага лідэра, паводле апытанняў, 70% насельніцтва падтрымліваюць інтэграцыю з Расіяй і толькі 30% - з ЕС. Прэзідэнт падкрэсліў, што ад звязка "Беларусь-Расія" залежыць, будзе ў рэгіёне мір ці вайна.
"Толькі з'яднаўшыся, мы захаваем ўстойлівасць нашых краін. Ад звязка "Беларусь-Расія" ці "Расія-Беларусь" залежыць, будзе тут мір ці вайна. Ад нашага адзінства з Расяяй усё будзе залежаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Памятаеце, я калісьці казаў, што нам з прэзідэнтам Расіі прыйдзецца стаяць спіной да спіны і адстрэльвацца. Што не так? Так. А што яшчэ будзе! І пакуль мы стаім побач - плячо ў плячо, а не спіной, ніхто нас на калені не паставіць і не схіліць", - дадаў ён.
Аб "прайгранай" Польшчай вайне і "Захадзе-2021"
Лукашэнка адзначыў, што кожны год ля межаў з Беларуссю праводзяцца дзесяткі ваенных вучэнняў з адпрацоўкай перакідання вялікіх кантынгентаў войскаў з амерыканскага кантынента ў Еўропу.
"Два тыдні таму мы праводзілі зімовыя штабныя вучэнні. Гвалту пасля гэтага ў Польшчы было процьма. І не толькі ў Польшчы. Улічваючы ўсе гэтыя фактары, беларускія ваенныя мадэлявалі на кампьютэрах будучую вайну НАТА з рэгіянальнай групоўкай войскаў Расіі і Беларусі", - адзначыў прэзідэнт.
Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вучэнні на картах праводзіла і савецкае ваеннае камандаванне, але не паспела атрымаць з гэтага ўрокі.
"І Польшча цяпер матывуе вылучэнне дадатковых інвестыцый на развіццё свайго войска. Дарэчы, яны, як кажуць, "прайгралі" у сябе гэтую вайну. Ну а мы ў гэтым годзе, восенню, правядзем сумесныя з Расіяй вайсковыя вучэнні "Захад-2021". У асноўным на беларускіх палігонах", - сказаў Лукашэнка.
Захаваць палітычную ўстойлівасць
Прэзідэнт сказаў, што Беларусь хоча захаваць сваю палітычную ўстойлівасць. "Гэты курс, вядома, камусьці можа не падабаецца, але менавіта так дзейнічае любая дзяржава, якая хоча застацца на карце свету суверэннай, незалежнай. І мы не выключэнне", - сказаў Лукашэнка.
"Мы не нахлебнікі і не краіна-сатэліт, якая чакае з працягнутай рукой субсідыі і крэдыты ў абмен на адмову ад уласнага меркавання і здаровага сэнсу. Нам важныя адносіны з Еўрасаюзам, з якім у нас самая працяглая мяжа і высокая ступень ўзаемазалежнасці эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і палітычнага характару. Не менш значным для дыпламатыі з'яўляюцца дзяржавы так званай далёкай дугі, дзе важнае месца займае, нягледзячы на геаграфію і дружалюбны нам Кітай", - растлумачыў ён.
Пры гэтым, падкрэсліў Лукашэнка, асноўным эканамічным партнёрам і стратэгічным саюзнікам была і будзе "наша Расія".
"Яна нам не чужая, таму што там не толькі жывуць нашы людзі і вельмі блізкія нам расіяне, рускі народ. Гэта наш народ, з якім мы жылі доўгія стагоддзі разам. Часам спіной да спіны, плячом да пляча стаялі і змагаліся па адзін бок барыкад", - заявіў беларускі лідэр.
З тым, што адбываецца падчас Усебеларускага народнага сходу, знаёмцеся ў матэрыяле Sputnik.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка распавёў пра вучэнні па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны
- Лукашэнка пра сітуацыю каля межаў Беларусі: ідзе нагнятанне абстаноўкі
- "Важныя і патрэбныя": Швыткін пра вучэнні Расіі і Беларусі "Захад 2021"