Савецкія войскі пакінулі Афганістан 32 гады таму. Вайна "за рэчкай" доўжылася доўгія 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Праз яе горан прайшло больш за 600 тысяч салдат і афіцэраў Савецкага Саюза. Па афіцыйных дадзеных амаль 55 тысяч чалавек былі паранены, 417 прапалі без вестак. Загінулі, памерлі ад ран і хвароб звыш 15 000 чалавек, з іх - 771 беларус.
Гэта цяпер падзеі з 25 снежня 1979-га па 15 лютага 1989-га на тэрыторыі Афганістана называюцца "вайной", а ў тыя часы гэта было "аказанне інтэрнацыянальнай дапамогі". У газетах, на тэлебачанні і радыё распавядалася аб будаўніцтве ў горнай краіне заводаў, школ, бальніц, дарог (што таксама было).
Аднак аб баявых дзеяннях і ўжо тым больш пра страты паведамлялася вельмі скупа альбо зусім не гаварылася. Sputnik Беларусь падрыхтаваў фатаграфіі некаторых салдат і афіцэраў, якія ваявалі ў Афгане. Пра сябе яны распавядаюць неахвотна. Вайну афганцы ўспамінаць не любяць. Але кожнаму з іх яна сніцца да гэтага часу.
Чытайце таксама:
Серыял "Афган.Online" перамог ва Усерасійскім конкурсе СМІ