МІНСК, 16 лют – Sputnik. Новым генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі гандлю стала эканаміст з Нігерыі Нгозі Аконджа-Івеала, паведаміла ў панядзелак прэс-служба СГА.
"Нгозі Аконджа-Івеала з Нігерыі прызначаная наступным генеральным дырэктарам СГА. Доктар Аконджа-Івеала ўвайшла ў гісторыю як першая жанчына і першая афрыканкі, якая ўзначаліла СГА", - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі на афіцыйнай старонцы ў Twitter.
Адзначаецца, што тэрмін яе паўнамоцтваў пачынае вылічацца з 1 сакавіка бягучага года.
Аконджа-Івеала змяніла на гэтай пасадзе бразільца Роберту Азевенду, які ўзначальваў арганізацыю з 2013 года.
Эканаміст Нгозі Аконджа-Івеала нарадзілася ў 1954 годзе ў нігерыйскім штаце Дэльта. Яе бацькі былі прафесарамі Ібаданскага ўніверсітэта. У 1976-м яна з адзнакай скончыла Гарвардскі ўніверсітэт, а ў 1981-м - абараніла доктарскую дысертацыю.
З 1982 па 2003 год працавала ў Сусветным банку на розных пасадах, тры гады была кіруючым дырэктарам СБ. Аконджа-Івеала неаднаразова ўключалася часопісам Forbes у спіс "100 самых уплывовых жанчын у свеце".
Беларусь і СГА
Аднак у канцы лютага мінулага года ў міністэрстве заявілі, што разлічваюць завяршыць двухбаковыя перамовы па ўступленні рэспублікі ў СГА да чэрвеня і ўступіць у яе ў канцы 2020-га - пачатку 2021 года.
Чытайце таксама:
- МЗС: няўзгодненых пытанняў па ўступленні ў СГА стала менш
- МЗС: перамовы па далучэнні Беларусі да СГА ідуць па плане
- Макей: членства ў СГА дасць магчымасць умацаваць эканамічную бяспеку Беларусі