МІНСК, 16 лют – Sputnik. У межах папярэдняга расследавання СК праводзяцца вобыскі ў беларускіх журналістаў і праваабаронцаў.
Паведамленні пра вобыскі з'явіліся сёння ў СМІ, пазней інфармацыю пацвердзіў Следчы камітэт рэспублікі.
"У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставін фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне вобыскаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя", - гаворыцца ў паведамленні СК.
Вобыскі санкцыянаваныя Генпракуратурай. У рамках расследавання крымінальнай справы па арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК Беларусі вобыскі праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС.
"Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзена пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных дзеянняў", - паведамілі ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.
У нядзелю вобыск прайшоў у рэдакцыі БелаПАН. Журналіста інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня па падазрэнні ў арганізацыі і фінансаванні акцый пратэстаў. Вобыск праводзіўся ў межах заведзенай на яго крымінальнай справы па тым жа артыкуле - 342 КК РБ. У БелаПАНе раней таксама праходзілі вобыскі, у тым ліку ў 2018 годзе ў рамках расследавання па "справе БелТА".
Чытайце таксама:
СК хоча экстрадыраваць з Латвіі Валерыя Цапкалу
Наскевіч: справа Каардынацыйнага савета яшчэ актыўна расследуецца
Польская пракуратура разглядае запыт РБ аб выдачы заснавальнікаў NEXTA