Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь аб'явіла аб наборы кандыдатаў для паступлення ў 2021-2022 навучальным годзе ў расійскія вышэйшыя навучальныя ўстановы за кошт сродкаў федэральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі.
У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і расійскія суайчыннікі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не маюць рэгістрацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).
Таксама з 18 па 20 лютага прадстаўнікі шэрагу найбуйнейшых расійскіх ВНУ прадэманструюць магчымасці навучання ў Расіі на выставе "Адукацыя і кар'ера 2021".
Больш падрабязна аб магчымасцях навучання ў Расійскай Федэрацыі распавялі:
- кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Эдуард КРУСТКАЛН;
- кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андранік АУСЕПЯН;
- галоўны спецыяліст-эксперт Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Ганна МІЛЬКО.
Падчас прэс-канферэнцыі прайшоў відэамост з Казанскім федэральным універсітэтам.