МІНСК, 18 лют – Sputnik. Узбуджана крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі, паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Генеральнай пракуратуры Беларусі.
"Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч.3 арт.147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць Бандарэнкі Рамана Ігаравіча", - гаворыцца ў паведамленні.
Датычнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычынення Бандарэнку цялесных пашкоджанняў не вызначана.
Крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці Генеральнай пракуратуры.
Справа аб смерці Бандарэнкі
Сёння, 19 лютага, суд Маскоўскага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы аб разгалашэнні медыцынскіх звестак пра загінулага актывіста апазіцыі Рамана Бандарэнку.
Па выніках судова-хімічнай экспертызы ў біялагічных асяроддзях Рамана Бандарэнка, узятых медпрацаўнікамі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 11 лістапада, знойдзены алкаголь, паведаміў у эфіры дзяржТБ намеснік генеральнага пракурора Беларусі Генадзь Дыско. Аляксандр Лукашэнка, каментуючы смерць Рамана, таксама заяўляў, што той хлопец быў п'яны.
Пры гэтым урач гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Сарокін падаў у распараджэнне журналісткі Барысевіч вынікі медыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі, згодна з якімі ў яго крыві алкаголю не было.