МІНСК, 18 лют – Sputnik. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца на наступным тыдні, паведамляе Sputnik.
У лютым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў пра падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Затым у СМІ з'явілася інфармацыя аб тэме перамоваў Пуціна і Лукашэнкі: пісалі, што лідэры абмяркуюць выдачу чарговага крэдыту Мінску ў памеры трох мільярдаў долараў. У Крамлі, каментуючы гэтыя паведамленні, заявілі, што парадак сустрэчы фарміруецца, казаць прадметна аб тым, што абмяркуюць прэзідэнты, заўчасна.
"Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х чысел лютага сустрэнемся і пагаворым па некаторых напрамках нашага супрацоўніцтва", - заявіў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт падкрэсліў: "Не, я не еду туды чагосьці прасіць".
"Вы бачылі, мы падпісвалі на гэты год па энерганосьбітах, што для нас адчувальна, агульным рынкам дакументы. Наогул нічога не прасілі і не спрачаліся. Калі Расія лічыць, што ўзровень нашага эканамічнага супрацоўніцтва павінен быць вось такой вышыні, значыць ён такі і будзе. Чаго там хадзіць і прасіць? Таму трошкі гэтыя лібералы ў Расіі адсталі ад адчувальных пытанняў, якія мы абмяркоўваем. мы нічога не збіраемся прасіць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Раней кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей заявіў, што сустрэча прэзідэнтаў плануецца на канец лютага. У ходзе візіту беларускага лідэра ў Расію будуць абмяркоўвацца канкрэтныя пытанні, звязаныя з далейшым паглыбленнем інтэграцыі Мінска і Масквы.
Чытайце таксама:
- Макей распавёў падрабязнасці будучай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі
- Рыхтуецца сустрэча Пуціна і Лукашэнкі - Крэмль
- Галоўнае пытанне - 3 млрд долараў. Што будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін?