Кнігі выратавалі чалавецтва ў дні пандэміі, але хто ўратуе кнігі? Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў 28-ы раз. Гэта ўжо другі год пандэміі, які ўдаецца перажыць форуму. Але ці так лёгка, як само мерапрыемства, спраўляюцца з сітуацыяй аўтары?
У гэтым годзе колькасць удзельнікаў знізілася ў параўнанні з мінулым амаль на траціну. Калі ў 2020-м у Мінску прадставілі кніжныя навінкі на стэндах 30 краін, то ў гэтым годзе іх было толькі каля двух дзесяткаў.
"Кніга - яшчэ адна вакцына"
На расійскім стэндзе кідаецца ў вочы манітор і малюнак пісьменніка Яўгена Вадалазкіна, які замяняе самога Вадалазкіна. З-за пандэміі сустрэчы з пісьменнікамі ў гэтым годзе праходзяць у такім дыстанцыйным фармаце. У планах расійскага стэнда - выступленні самых розных літаратараў. Для аматараў забаўляльных жанраў - Таццяна Усцінава, Дар'я Данцова, Алег Рой, для знатакоў сур'ёзнай прозы - і той самы Вадалазкін і многія іншыя. Але ўсе - на "выдаленцы".
Намеснік кіраўніка Расдруку Уладзімір Грыгор'еў пахваліў Мінск - гэта апошні кніжны салон, на якім ён пабываў у 2020 годзе, і першы, на які трапіў ў 2021-м. Усе астатнія на час пандэміі дзверы для гасцей зачынілі, а Мінск адбыўся - хай і без аншлагу.
Старшыня Федэральнага агенцтва па культуры і кінематаграфіі Расіі Міхаіл Швыдкой прыязджае на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш не ўпершыню, але ў гэтым годзе пра кнігі кажа ў асаблівым ключы. Сам ён на карантыне не быў - прыходзілася працаваць, але многіх у дні пандэміі кнігі ратавалі: занадта шмат часу даводзілася праводзіць сам-насам з сабой, з кнігай гэта давалася куды як лягчэй.
"Без кнігі было б немагчыма выжыць, гэта свайго роду яшчэ адна вакцына. Калі людзі знаходзіліся ў ізаляцыі, перажывалі лакдаўн, кніга была выратавальным кругам для ўсяго чалавецтва. Яна дазваляе з аднаго боку перажываць мноства жыццяў, з другога - агароджвае ад смерці", - падзяліўся з журналістамі Швыдкой.
Як толькі ён спусціўся са сцэны пасля афіцыйнага адкрыцця выставы, Швыдкога акружылі госці выставы. Хтосьці прапаноўваў пачытаць і прэзентаваў свае кнігі, хтосьці пытаўся, ці змянілася кніжная выстава.
Міхаіл Яфімавіч пасмейваўся: "Я чалавек ва ўзросце, чым кансерватыўныя, тым лепш". А потым прызнаваў: асабліва вырасла паліграфічнае выкананне сучасных кніг.
Карэспандэнты Sputnik распыталі Швыдкога пра ўспрыманне беларускай літаратуры мірам рускамоўнага чытача.
"Беларуская літаратура двухмоўная, і калі расіяне кажуць пра Васіля Быкава, Аляксея Дударава, які пісаў і па-беларуску, і па-руску, то гэтыя кнігі ўспрымаюцца як родная з'ява. У нас ёсць разуменне таго, што беларуская літаратура - гэта асаблівы феномен. Многія робяць памылку, калі кажуць, што беларуская і руская культуры - гэта адно і тое ж. Пачынаючы са Скарыны і Даля, у беларускай і рускай моў свой шлях, хоць мы і ўспрымаем беларускую культуру як роднасную", - падзяліўся Швыдкой у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.
"У складаныя часы беларусы спыняюць пісаць"
Беларускім аўтарам у складаныя часы не пішацца, лічыць пісьменнік, адзін з заснавальнікаў выдавецтва "Галiяфы" Зміцер Вішнёў.
"Тыя, хто піша прозу, цяпер не можа пісаць псіхалагічна. Мінулы год усім даўся няпроста. Ён быў складаны і з-за пандэміі, і з-за выбараў, і ў тым ліку для нашага выдавецтва ён быў няпростым", - распавёў ён.
І, тым не менш, аўтараў, якія хочуць працаваць з выдавецтвам, дастаткова, а вось фінансавы бок - праблема.
"Заўсёды праблема знайсці сродкі, каб выдаць кнігу. Ёсць некалькі кніг беларускіх аўтараў, на якія няма грошаў. Мы проста робім макет і чакаем, калі з'явяцца сродкі. Аўтары звяртаюцца да нас кожны тыдзень", - прызнае Вішнёў.
Выдавецтва у выставе бярэ ўдзел рэгулярна, на гэты раз атмасфера адрозніваецца ад ранейшых гадоў, прызнае Вішнёў.
"Відавочна, што выстава ў гэтым годзе меней, у ёй менш прадстаўлены заходне-еўрапейскія пасольствы, менш незалежных выдавецтваў. Але мы працуем, вырашылі ўзяць удзел у выставе", - расказаў пісьменнік.
Паэтычны маршрут у "Белэкспа"
Тыя, хто хоча ад выставы сустрэч і адпачынку, могуць паўдзельнічаць у майстар-класах па пляценню з лазы ці стварэнню традыцыйных беларускіх лялек. Тут жа і кнігі, у якіх падрабязна расказана пра гэтыя традыцыйныя промыслы - напрыклад, кніга бабруйчанкі Гульнары Качан. Можна не толькі пагартаць кнігу, але і разгледзець традыцыйныя беларускія цацкі паблізу.
На асобным стэндзе - наборы пісьмовых прылад. Цікава, якімі пёрамі пісалі лісты Радзівілы? Іх пісьмовы камплект таксама можна ўбачыць за шклом.
Слоган выставы ў гэтым годзе - "Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны".
"Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі пагарачыўся. Прыгажосць не ўратуе свет. А вось пасля зносін з кнігай людзі мяняюцца, і, я думаю, мяняюцца ў лепшы бок", - рэзюміраваў Швыдкой.
На тое, каб убачыць навінкі кніжнай выставы, у беларусаў чатыры дні. З-за пандэміі лік дзён кірмашу скарацілі. Затое на гадзіну працягнулі час яе працы. Так што сядайце ў "паэтычны аўтобус", які стартуе ад станцыі метро "Няміга", і прыязджайце ў "Белэкспа" за навінкай. Пандэмія яшчэ не скончылася, самы час прыкупіць кнігу для нешумных вечароў.