Ужо пяты год запар Каралеўскае метэаралагічнае таварыства (Вялікабрытанія) выбірае лепшыя ў свеце фатаграфіі надвор'я. У 2020 годзе на конкурс было даслана больш чым 7700 здымкаў. Публічным галасаваннем былі вызначаны 26 фіналістаў з 15 краін. Менавіта за гэтыя працы было аддадзена пераважная большасць галасоў - 11 275.
Затым аўтарытэтнае журы вызначыла пераможцу Weather Photographer of the Year 2020. Ім стаў амерыканскі фатограф Рудольф Сулган са здымкам "Снежная бура" (Blizzard). Фатаграфія зроблена на Бруклінскім мосце ў Нью-Ёрку падчас моцнай завеі.
Юным пагодным фатографам года стала 17-гадовая Стэфанія Калеснік з Расіі з працай "Frozen Life". А прыз глядацкіх сімпатый атрымаў кадр "Байкальскі скарб", зроблены расійскім фатографам Аляксеем Трафімавым у Сібіры.
Сярод фіналістаў пагоднага конкурсу - беларускі фатограф Міхаіл Капычка са здымкам "Месяцовае гало".
Надвор'е ў многіх яго праявах можа стаць для фатографа найцікавейшым аб'ектам і ўзрушаючай працай. Ведаючы яго зменлівасць, трэба апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, каб зрабіць здымак сваёй мары, прыкласці шмат намаганняў і цярпення, каб зрабіць ідэальны здымак.