МІНСК, 22 лют – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравалі 1 144 пацыенты са станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З бальніц за мінулыя суткі выпісаны 898 пацыентаў. Усяго за час распаўсюджвання COVID-19 у краіне зафіксаваны 279 456 выпадкаў захворвання, ачунялі - 269 428 пацыентаў. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі памерлі 1 921 чалавек з выяўленым каронавірусам.
За мінулыя суткі выкананы 9 077 тэстаў, усяго ў краіне праведзена ўжо 4 799 410 тэстаў.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці захварэлых на COVID-19 у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на "кавід" захварэлі 1 975 чалавек.
Беларусь у дадзены момант, па словах намесніка міністра аховы здароўя Алены Багдан, знаходзіцца на "хвалепадобным плато". раней галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны Аляксандр Тарасенка заявіў, што ў сакавіку на фоне сезоннага росту ВРІ можа здарыцца і павелічэнне захворвання на каронавірус. Ён таксама звярнуў увагу, што да лета трэцяя хваля COVID-19 не прагназуецца.
Прышчэпачная кампанія ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня 2020 года. Першымі прышчэпкі зрабілі медыкам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Масавая вакцынацыя пачнецца ў краіне ў сакавіку, усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама:
- Беларускія дыпламаты прышчапіліся расійскай вакцынай ад каронавіруса
- Кітай накіраваў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны ад каронавіруса
- Ватыкан мае намер звальняць супрацоўнікаў за адмову ад вакцынацыі