МІНСК, 23 лют – Sputnik. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі абвясціла вялікі перапынак у судовым пасяджэнні па справе топ-мэнэджараў "Белгазпрамбанка", паведамілі ў судзе.
Па крымінальнай справе аб хабарах і "адмыванні" грошаў у асабліва буйным памеры праходзіць восем абвінавачаных, асноўным фігурантам з'яўляецца экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка. Матэрыялы справы складаюць амаль 120 тамоў. Сем з васьмі абвінавачаных знаходзяцца пад вартай з лета 2020 года і ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Суд пачаўся 17 лютага.
"У судзе абвешчаны перапынак на два тыдні. Такое рашэнне прыемны ў сувязі з захворваннем аднаго з членаў саставу суда" - паведамілі Sputnik у аўторак у судзе.
На дадзеным працэсе ёсць старшынствуючы суддзя, два народныя засядацелі, адзін запасны суддзя і два запасныя народныя засядацелі. Хто і чым захварэў - у судзе не пазначылі.
Аб'ява перапынку ў судовым пасяджэнні ва ўмовах пандэміі каронавіруса стала штодзённай з’явай, асабліва калі справа шматэпізодная. У мінулым годзе з-за таго, што пачалі хварэць удзельнікі судовага працэсу па справе экс-намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына, перапынак быў абвешчаны на некалькі тыдняў.
Як раней паведамляў Sputnik, пракуроры ўжо абвясцілі абвінавачанне пяці абвінавачаным па справе. Яны назвалі сумы хабараў, незаконных узнагароджанняў, якія праходзяць па справе, - 8 470 917,39 беларускага рубля, 5 269 523,71 еўра і 7 391 266,2 долара.
Як вынікае з абвінавачвання, сумы, якія ставяцца ў віну абвінавачаным, розныя. Шэсць з васьмі абвінавачаных заключылі дасудовае пагадненне і пакрылі шкоду. Адзіны, хто не прызнаў віну, - асноўны абвінавачаны па справе Віктар Бабарыка.
Як вынікае з абвінавачвання, якое зачытваюць ў судзе пракуроры, асноўнае ядро злачыннай групы, створанай Бабарыкам са сваіх намеснікаў, было сфармавана да 2008 года.
Па словах пракурора, аж да 2020 года Бабарыка каардынаваў дзеянні ўсіх удзельнікаў дадзенай арганізаванай злачыннай групы, размяркоўваў іх ролі, а таксама вызначаў сумы незаконнага ўзнагароджання.
Справа Белгазпрамбанка
Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з вобыскамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Бабарыка, 11 чэрвеня 2020 года.
Была ўзбуджана крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошаў, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазроных.
Крымінальную справу Бабарыкі і іншых абвінавачаных расследаваў КДБ, экс-банкіру было прад'яўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай асобаў, а таксама ў легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры.
Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпром і Газпромбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.
Чытайце таксама:
- Чацвёрты дзень суда над Бабарыкам: пракуроры агучылі сумы хабараў
- Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда
- Бабарыка не зменіць стратэгію абароны і не прызнае віну - эксперт