Відэа

Падарунак на 23 лютага: чаго чакаюць мужчыны і што рыхтуюць жанчыны - відэа

Sputnik выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца, што беларускія жанчыны плануюць дарыць блізкім у Дзень абаронцы Айчыны. А мужчыны, у сваю чаргу, шчыра адказалі, чаго яны чакаюць ад родных і любімых у гэтае свята. Глядзіце на відэа адказы мінчан.
Sputnik

Што падарыць на 23 лютага? Кожны год напярэдадні мужчынскага свята ў жанчын узнікае адно і тое ж пытанне. Пакуль інтэрнэт мільгае падказкамі і рэкламай, Sputnik пытаецца ў беларусак, што яны падораць каханым?

Большасць жанчын аддае перавагу дарыць практычныя і карысныя падарункі: шкарпэткі, піжаму, кашулю, гель для душа. Некаторыя дораць уражанні - паездку на лінію Сталіна.

"Я узгадніла падарунак з мужам. Ён замовіў канькі", - з усмешкай адказвае міначка.

Адны ўзгадняюць падарункі з мужчынамі, іншыя - ладзяць сюрпрызы.

"Я мужу магу часта дарыць падарункі, але не на такія святы. Нядаўна дарыла масажны алей, каб яму рабіць масаж" - дзеліцца мінчанка.

"Ёсць такі падарунак для яго заўсёды - гэта проста пацалунак", - сказала адна з жанчын.

Многія мінчане чакаюць ад сваіх жонак "стандартны мужчынскі набор" - шкарпэткі, брытву і гель для душа. Але ці толькі матэрыяльныя падарункі чакаюць мужчыны?

"На падарункі я ніколі не глядзеў, увага - гэта галоўнае і, думаю, што мне цалкам дастаткова будзе шчырай усмешкі", - сказаў адзін з мужчын.

Самыя дарагія падарункі ад дзяўчат і жанчын - гэта ўсмешкі і пацалункі.

"Я чакаю ад сваіх блізкіх і родных павагі, шанавання, падтрымкі. Матэрыяльнае - гэта ўсё часовае", - сказаў мінчанін.

Глядзіце на відэа, чаго чакаюць мужчыны, і што рыхтуюць жанчыны ў падарунак на 23 лютага.

Глядзіце таксама: